Знайсці
02.07.2020 / 14:521РусŁacБел

Памёр найстарэйшы кнігазнаўца Беларусі Яўген Неміроўскі

Яму было 95 год, ён жыў у Маскве.

Пайшоў з жыцця найстарэйшы кнігазнаўца Яўген Неміроўскі, аўтар дзясяткаў манаграфій пра кніжнасць Сярэднявечча і Рэнесансу. Сярод іх і фундаментальная 600-старонкавая праца «Францыск Скарына: жыццё і дзейнасць беларускага асветніка» (Мінск, Мастацкая літаратура, 1990), паведамляе Саюз беларускіх пісьменнікаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Яўген Неміроўскі нарадзіўся ў 1925 годзе каля Адэсы. У 1969 абараніў доктарскую дысэртацыю пра пачатак славянскага кнігадруку і гісторыю польскага Адраджэньня. У 1973 годзе стаў загадчыкам аддзелу рэдкіх кніг Ленінскай бібліятэкі ў Маскве, у 1982-м — галоўным навуковым супрацоўнікам Расійскай кніжнай палаты.

Распачаў працу над зводным каталогам і апісаннем старадрукаваных выданняў кірылічнага і глагалічнага шрыфтоў, пісаў працы і манаграфіі пра славянскі кнігадрук, тэорыю і гісторыю сусьветнага кнігадруку, пра Швайпольта Фіёля, Івана Фёдарава, Францыска Скарыну.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера