Знайсці
01.07.2020 / 17:042РусŁacБел

Баранавіцкі малочны камбінат увайшоў у склад «Савушкавага прадукта»

1 ліпеня 2020 года Баранавіцкі малочны камбінат увайшоў у склад ААТ «Савушкаў прадукт» у якасці вытворчага філіяла.

Кампанія захавала працоўныя адносіны з супрацоўнікамі Баранавіцкага МК на ранейшых умовах і з захаваннем заработнай платы. Цяпер завод у Баранавічах працуе ў ранейшым рэжыме, перапрацоўваючы каля 500 тон малака на суткі.

З восені тут пачнецца сур'ёзная мадэрнізацыя, у выніку якой у Баранавічах будзе створана адна з найлепшых у краіне сырных вытворчасцей магутнасцю да 30 тон элітных гатункаў сыру на суткі, пабудаваны сучасны лагістычны цэнтр паспявання і захоўвання сыроў, а таксама праведзена рэканструкцыя цэха СМП (сухіх малочных прадуктаў).

Пры гэтым пляцоўка захавае за сабой яшчэ адну спецыялізацыю — вытворчасць натуральнамалочнай прадукцыі і гандлёвыя маркі «Раніца» і «Сырная воласць».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера