Знайсці
30.06.2020 / 22:259РусŁacБел

Улады паўторна заблакавалі NN.by

Дамен NN.by, якім раней валодала УП «Суродзічы», быў выстаўлены на аўкцыён, запланаваны на сярэдзіну ліпеня. Гэты дамен мог бы атрымаць любы, хто заплаціць большую суму.

Аднак паводле правілаў, на аўкцыён не выстаўляюцца даменныя імёны з анулянаванай рэгістрацыяй, калі яны «з’яўляюцца тоеснымі альбо падобнымі да ступені змяшэння» з найменнямі зарэгістраваных кампаній. У сувязі з гэтым УП «ННбай» звярнулася да адміністратара нацыяльнай даменнай зоны (ТАА «Надзейныя праграмы») з просьбай перадаць тоесны дамен. Заяўка была задаволеная. «ННбай» стала гаспадаром дамена на два гады.

Тым часам УП «Суродзічы», які валодае «Нашай Нівай», дамовілася з «ННбай», што новая кампанія будзе весці сайт NN.by.

УП «ННбай» павінна быць унесенае ў дзяржаўны рэестр БелГІЭ. У нашай сітуацыі гэту заяўку падаюць «Надзейныя праграмы». Працэдура механічная, звычайна займае дзень-два, хоць фармальна можа займаць да 15 дзён.

Ад раніцы 30 чэрвеня сайт «Нашай Нівы» запрацаваў па звыклым дамене NN.by. Карыстальнікі, якія не ведалі пра часовы пераезд, змаглі вярнуцца на старонкі выдання. Па стане на вечар на сайце адначасова знаходзілася каля 2700 карыстальнікаў.

Увечары 30 чэрвеня Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце — спецслужба, якая кантралюе беларускі інтэрнэт, — паведаміла, што «ННбай» павінна зарэгістравацца ў сістэме БелГІЭ не пазней за 10 ліпеня.

Адначасова ААЦ прыняў рашэнне аб тэрміновым прыпыненні працы дамена NN.by. Правайдары пачалі адключэнне сайта «Нашай Нівы».

Фармальна дамен NN.by павінен аднавіць працу пасля таго, як «ННбай» атрымае дазвол ад БелГІЭ. Як гэта будзе насамрэч, ніхто не ведае.

Пакуль што Рэдакцыя вяртаецца на дамен Nashaniva.by. Калі ласка, паведаміце сябрам пра гэта.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера