Знайсці
05.07.2020 / 10:392РусŁacБел

Проста вазьмі нажніцы і зрабі: з’явіліся цудоўныя наборы выцінанак для самастойнага выразання ФОТА

Выцінанка — арыгінальная традыцыйная беларуская тэхніка выразання з паперы. Сваімі каранямі яна сягае часоў Вялікага Княства Літоўскага.

У сярэдзіне — другой палове мінулага стагоддзя выцінанка жыла ў народным мастацтве. Звычайныя сняжынкі на вокнах сёння займелі самыя разнастайныя мастацка-эстэтычныя праяўленні: ад машыннай вышыўкі і прынтоў на вопратцы да графіці і ландшафтна-прасторавых кампазіцый у гарадской прасторы. Але нягледзячы на папулярнасць выцінанкі ў сучаснай беларускай культуры, яна не перастае здзіўляць нас нечаканымі вынаходкамі як аўтэнтычнымі, так і ў спалучэнні з інавацыйнымі тэхналогіямі ды актуальнымі грамадскімі тэмамі.

Майстарка выцінанкі Вольга Palunisa ў дзяцінстве выразала з паперы сняжынкі разам з маці. Памятае Вольга і выцінанкі, якія рабіла яшчэ яе бабуля. Цяпер жа майстарка зрабіла адмысловыя наборы, каб кожны ахвотны змог лёгка сам выразаць прыгожыя сімвалы і сюжэты. 

Замовіць набор выцінанкі «Жывёлы»

Замовіць набор выцінанкі «Святы»

Унутры побач з выцінанкамі змешчаныя QR-коды. Адсканаваўшы іх, можна ўбачыць відэа па выразанні.

Замовіць набор выцінанкі

Беларуская выцінанка за апошнія 20-25 год зрабіла не толькі вялікі крок наперад, але і займела ўласныя рэгіянальныя асаблівасці. Мы бачым, як беларуская выцінанка ўплывае на культуру папяровага выразання ў суседніх краінах: з’явілася цікаўнасць да гэтага віду мастацтва ў Расіі, беларускія матывы капіруюць у Польшчы, нашу выцінанку выкарыстоўваюць украінскія дызайнеры, беларускія выцінаншчыкі шчыльна стасуюцца з літоўскімі калегамі.

Выцінанка — гэта не аплікацыя, якая дазваляе асобнае выразанне элементаў, іх наслаенне і адвольную камбінацыю. Адметнасці мастацтва беларускай выцінанкі ў цэльнавыразанасці выявы: калі падняць яшчэ непрыклеены твор за адзін вугалок, то за ім пацягнецца ўся кампазіцыя.

Замовіць набор выцінанкі «Лес»

Выцінанка — гэта і не сілуэтнае выразанне, якое імкнецца да рэалістычнасці. Выявы ў выцінанцы маюць унікальную аўтарскую стылізацыю, нават нягледзячы на агульнабеларускія асаблівасці.

Моцны падмурак — традыцыйная народная культура — напоўніў выцінанку вобразамі і сімваламі. Шчасце, гармонія, каханне, здароўе, дабрабыт, развіццё і росквіт — усё гэта ўвасобілася ў сучаснай выцінанцы ў выглядзе дрэва жыцця, парных птушачак, квітнеючых букетаў, конікаў, пеўнікаў, козачак, коцікаў ды іншых матываў, шырока ўжываных у вышыўцы, ткацтве, маляванцы, разьбе па дрэве, кавальстве і іншых відах традыцыйнага беларускага рамяства.

Казкі, песні, прыказкі і прымаўкі, забабоны і іншыя павер’і, жыццёвыя сітуацыі і асабістыя чалавечыя перажыванні — усё знаходзіць свой адбітак у сюжэтах выцінанак аматараў і прафесійных мастакоў. Практыка паказвае, што няма абмежаванняў ні па ўзросце, ні па мастацкіх здольнасцях для таго, каб спрычыніцца да гэтага чароўнага віду мастацтва — выцінанкі.

Замовіць набор выцінанкі

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930