Знайсці
28.06.2020 / 18:393РусŁacБел

«Я разам з дзецьмі хавалася ў лазні, бо міліцыя дзяжурыла каля майго дома»

Варапаева. Фота Уладзіміра Скрабатуна

«Слухаю расповед пра тое, як у Паставах судзілі актывістку з Варапаева. За тое, што яна ў мясцовым чаце прапанавала ў нейкі там дзень у канцы траўня сабрацца ў парку і пагаварыць пра тое, як арганізаваць збор подпісаў за аднаго з кандыдатаў на пасаду прэзідэнта, — расказвае ў сябе ў фэйсбуку дапісчык «Нашай Нівы» Кастусь Шыталь. — У яе пытаюцца, чаму яна сама не прыйшла на сустрэчу. (Трэба сказаць, што ніхто не прыйшоў.)

«Бо я разам з дзецьмі хавалася ў лазні, бо міліцыя дзяжурыла каля майго дома», — кажа актывістка.

І я вось падумаў: я ж шмат наслухаўся гісторый пра тое, як хтосьці ў лазні, ці ў хлеве, ці ў лесе хаваўся ад прадстаўнікоў улады. Але то былі ці часы нямецкай акупацыі, ці савецкія часы Сталіна. А на дварэ цяпер 2020 год…

Што праўда, далі жанчыне ўсяго 3 базавыя штрафу — гэта 81 беларускі рубель. Нечакана мала для палітычнай справы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930