Знайсці
26.06.2020 / 11:372РусŁacБел

Юлія Чарняўская: Мы — не насельніцтва і не народзец

labadzenka.by

Пра гэта культуролаг і выкладчыца напісала ў сваім фэйсбуку.

«Беларусы, я захапляюся вамі (а значыць, намі, я ж таксама ўключана ў супольнасць)! Цуды самаарганізацыі і салідарнасці, якія праяўляюць нашы людзі, паказваюць, што беларусы ўмеюць дзейнічаць значна больш імкліва, чым дзяржмашына, што туга круціцца. (З дэталяў: учора мне прывалок ваду чалавек, з якім я размаўляла разы два і якога мне і ў галаву не прыйшлося б пра гэта прасіць. І некалькі людзей яшчэ прапаноўвалі — часта незнаёмцы. Я не адна такая ашчасліўленая).

Словам, мы маем у наяўнасці актыўную грамадзянскую супольнасць, якая дзейнічае выразна, хутка і разумна. Яна можа не толькі выступаць на публічных пляцоўках, яна, як паказала барацьба з ковідам, здольнае імгненна рэагаваць на форс-мажоры.

Спадзяюся, вам, разумнікі і разумніцы, якія пісалі, што ў нас няма народа, а ёсць насельніцтва, гэта таксама відаць. Мы — ніякае не насельніцтва. Мы — нацыя. Так, у спакойны час адкатваючыся, у неспакойны напружваючыся, але нацыя — асабліва ў краіне, уладкаванай дырэктыўна і старамодна — інакш дзейнічаць не можа. Нацыя — вялікае і пульсуючае цэлае.

Ёю мы і будзем: зваротнага шляху няма. Гэта я вам як профі кажу.

Таму не расчароўвайцеся і не махайце рукой: маўляў, нічога не выйдзе. Выйдзе.

Цяпер галоўнае — ствараць структуры. Упэўненая, мы з гэтым справімся. Не мыццём, так катаннем — але справімся. Змагацца з нацыяй куды цяжэй, чым з «насельніцтвам».

Словам, нас можна павіншаваць. Што я і раблю самым шчырым чынам».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930