Даслаць навіну
Знайсці
24.06.2020 / 20:07

«Успомніць, што такое «дзьмухавец», калі бяжыш 10 км/г — складана». У Беларусі практыкуюць новы спосаб вывучэння роднай мовы

Ягор Кіпа ўжо другі ўдзельнік забаўляльнага шоу, дзе вядоўца выпрабоўвае на трываласць як фізічную падрыхтоўку ўдзельніка, так і яго ўзровень валодання беларускай мовай. 

Грамадская кампанія «Годна» сумесна з «Арт Сядзібай» запускае «Мова Challenge». Мэта праекта — ладзіць незвычайныя ўрокі беларускай мовы для беларускіх селебрыці.

Першым вучнем стаў удзельнік маштабных тэлепраектаў «X-Фактар», «Ліга смеху», «Голас країни», фіналіст нацыянальнага адбору на Еўрабачанне 2016 года — Майкл Соул. Другім — лідар «Басоты», блогер, менеджар Бакея і проста гарадскі вар’ят — Ягор Кіпа. У якасці навучальнага класа была абрана трэнажорная зала Gym24.

Ідэя праекта простая: падчас таго, як удзельнік «Мова Challenge» займаецца на трэнажоры, вядоўца кажа яму слова па-беларуску, якое ён мусіць перакласці на рускую мову. І наадварот — з рускай на беларускую. У выпадку, калі чалавек не ведае перакладу, то хуткасць на трэнажоры паскараецца.

Падчас чэленджу мы даведаліся, што на хуткасці 10 км/г, перакладаць словы складана. Ягор прызнае, што «Мова Challenge» з трасянкай магчыма атрымаўся б больш паспяховым. Але хто, калі не мы, вывучыць беларускую мову!

Такім чынам, мерапрыемства носіць адукацыйна-спартыўны характар. Але, перш за ўсё, безумоўна, забаўляльны.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31