Знайсці
23.06.2020 / 12:3235РусŁacБел

Мукавозчык — Вользе Хіжынковай: Вы, наша даўганогасць

Фота «Настаўніцкай газеты»

«Залатое пяро» Беларусі Андрэй Мукавозчык напісаў на sb.by чарговую калонку. Гэтым разам яна прысвечана меркаванням людзей, што выказалі ў інтэрнэце абурэнне затрыманнем Віктара і Эдуарда Бабарыкаў, малымі спадзевамі на сумленныя выбары і сілавым разгонам акцый пратэсту на мінулым тыдні.

Традыцыйна прайшоўшыся па Tut.by, Мукавозчык скубануў і міс Беларусь, экс-прэс-сакратара брэсцкага «Дынама» Вольгу Хіжынкову, таксама традыцыйна не называючы яе прозвішча.

Міс Беларусь-2008 Вольга Хіжынкова заклікала вызваліць Віктара і Эдуарда Бабарыкаў

«Свабода — гэта ўспомніць, — піша Мукавозчык, — як строга падавала сябе былая наша міс краіны, прыгажосцю сваёю асвятляючы высокую пасаду прэс-сакратара футбольнай каманды. І як раскаваная яна зараз, без пасады: «Чаго каштуе свабода, калі любы пункт гледжання, які не супадае з афіцыйным, лічыцца дыверсіяй і правакацыяй». Вы, наша даўганогасць, паблыталі: мяркуючы па колькасці пагроз, абразаў і матаў, «дыверсіяй і правакацыяй» лічацца ў сацсетках якраз-такі спакойныя выказванні, глядзі вышэй. А чаго вартая свабода, вы штомесяц бачылі ў ведамасці, пакуль трымалі гонар «роднага клуба». Скажаце нам або пасаромеецеся?»

Мінінфарм прызнаў Мукавозчыка найлепшым аналітыкам Беларусі

Найлепшы! Мукавозчык сёлета выйграў яшчэ і «Залатое пяро»

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930