Знайсці
19.06.2020 / 08:12РусŁacБел

«Акадэмкніга» прапануе: падборка да дня нараджэння Васіля Быкава

Кнігарня «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

19 чэрвеня — дзень нараджэння Васіля Быкава. Сёлета Народнаму пісьменніку, які адышоў ад нас у 2003-м, споўнілася б 96.

«Акадэмкніга» прапануе падборку выданняў да дня нараджэння пісьменніка.

 

Васіль Быкаў. Знак бяды. Абеліск. Жураўліны крык: аповесці

У кнігу ўвайшлі аповесці «Знак бяды», «Абеліск» і «Жураўліны крык», якія сталі класікай беларускай літаратуры.


Васіль Быкаў. Поўны збор твораў у 10 тамах

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменніка Беларусі. Падчас укладання тамоў найперш улічвалася думка самаго аўтара, які паспеў спланаваць праспект выдання свайго Збору твораў.

 

Васіль Быкаў. Альпiйская балада. Пакахай мяне, салдацiк

Васіль Быкаў — імя, вядомае ўва ўсім свеце. Ягоная праўда пра вайну заўсёды не проста ўражвала, яна — апякала. Ягоная глыбіня спасціжэння ўзлётаў і падзенняў чалавечае натуры ў нашай літаратуры не мае сабе роўных. У кнігу Народнага пісьменніка Беларусі ўвайшлі аповесці «Альпійская балада» і «Пакахай мяне, салдацік», у якіх закранаецца тэма вайны.

Васіль Быкаў. Сотнiкаў. У тумане

Што такое чалавек перад знішчальнай сілай бесчалавечных абставін? На што ён здольны, калі магчымасці захаваць жыццё вычарпаныя да канца і прадухіліць смерць немагчыма? Васіль Быкаў зноў і зноў ставіў гэтыя пытані ў сваіх творах, якія ўвайшлі ў кнігу.

Васіль Быкаў. Мёртвым не балiць

Лёгкапараненаму малодшаму лейтэнанту Леаніду Васілевічу даручаюць даставіць у штаб трох палонных немцаў. Пасля жорсткіх баёў, якія перажылі байцы пад Кіраваградам, заданне падаецца ім лёгкай прагулянкай. Каб жа ведаў быкаўскі герой, якім пеклам абернецца для яго гэты шлях, напрыканцы якога ён зразумее старажытнае прароцтва «Жывыя пазайздросцяць мёртвым»!

Праз дваццаць гадоў Васілевіч пазнае ў выпадковым сустрэчным віноўніка сваіх пакутаў, якога даўно ненавідзіць за подласць і здраду. Яны апынуцца за адным столікам у мінскім рэстаране…

Васіль Быкаў сам моцна пацярпеў за аповесць ад цэнзуры, аглабельнай крытыкі і палітычнага пераследу. А ён жа проста пісаў пра вайну жорсткую праўду.

 

Васіль Быкаў. Жоўты пясочак. Выбраныя творы

У кнігу пісьменніка ўвайшлі шэдэўры кароткай прозы — прыпавесці і апавяданні.

 

Сяргей Шапран. Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця

Гэтая кніга, па сутнасці, — першая спроба стварэння своеасаблівай энцыклапедыі Васіля Быкава ці дакументальнага біяграфічнага летапісання народнага пісьменніка Беларусі. Сярод змешчаных тут матэрыялаў асаблівую цікавасць уяўляюць невядомыя архіўныя дакументы, рукапісы і эпісталярная спадчына В. Быкава (у тым ліку франтавыя лісты 1944—1945 гг.; ліставанне з А. Адамовічам, В. Аскоцкім, В. Астаф'евым, Р. Барадуліным, I. Дзядковым, В. Каверыным, Л. Лазаравым, В. Някрасавым, А. Твардоўскім, часопісам «Новый мир» ды інш.) з фондаў больш як дваццаці дзяржаўных музеяў і архіваў ды прыватных збораў, а таксама артыкулы ў перыядычным друку (пачынаючы з 1948 г.) і ўспаміны (у тым ліку Ч. Айтматава, С. Алексіевіч, Г. Бакланава, С. Быкава, В. Быкавай, Г. Бураўкіна, Б. Васільева, М. Гарбачова, I. Карпюк, У. Някляева, 3. Пазняка, А. Пяткевіча, С. Шушкевіча, А. Якаўлева).

Пры падборы ілюстрацыйных матэрыялаў перавага аддавалася малавядомым фотаздымкам В. Быкава, пэўная частка якіх друкуецца ўпершыню.

Набыць гэтыя ды іншыя новыя выданні і бестселеры можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

 РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера