Знайсці
17.06.2020 / 13:493РусŁacБел

«Новы час» звярнуўся па дапамогу. Збіраюць 4000 рублёў

Газета «Новы час» звяртаецца да чытачоў і неабыякавых людзей па дапамогу.

Прычына — пандэмія, а следства — пагаршэнне эканамічнага становішча, што адбілася на штотыднёвіку. Значна знізіліся даходы ад рэкламы, зменшыліся продажы, аднак растуць кошты на паслугі розных дзяржаўных і прыватных структур, друк і паперу.

Цяпер сабекошт асобніка газеты пераўзыходзіць яго выніковы кошт. А гэта значыць, што ў нас з’явілася запазычанасць па аплаце паслуг друкарні.

Каб пагасіць пазыкі, нам патрэбна 4 000 беларускіх рублёў.

«Новы час» зазначае, што разумее, што сёння ў кожнага не лепшыя часы, але спадзяецца на тых, хто зможа дапамагчы сабраць нам грошы на аплату друку «Новага Часу».

Грошы можна пералічыць на рахунак:

BY48BLBB30120190790926001001, БІК BLBBBY2X у Дырэкцыі ТАА «Белінвестбанк» па Мінску і Мінскай вобл., г.Мінск вул. Калектарная, 11; УНП 190790926

З абавязковай пазнакай «добраахвотнае ахвяраванне».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера