Знайсці
11.06.2020 / 07:411РусŁacБел

Вірусолаг ацаніў імавернасць другой хвалі пандэміі восенню

Італьянскі вірусолаг, прарэктар міланскага універсітэта Vita-Salute San Raffaele Масіма Клеменці дапусціў немагчымасць узнікнення другой хвалі COVID-19 гэтай восенню, піша rbc.ru.

«Калі вірус, як мы мяркуем, паступова стане менш вірулентным, то паўтарэння сітуацыі, якая ўзнікла гэтай зімой, не будзе», — сказаў вірусолаг.

Паводле яго слоў, аб немагчымасці ўзнікнення другой хвалі сведчаць даследаванні, праведзеныя супрацоўнікамі лабараторыі мікрабіялогіі і вірусалогіі шпіталя San Raffaele, якую ўзначальвае Клеменці.

Падчас даследавання навукоўцы параўналі 100 пацыентаў, якія паступілі ў бальніцу ў перыяд з 1 па 15 сакавіка, а таксама 100 пацыентаў, шпіталізаваных у другой палове мая. Эксперты прыйшлі да высновы, што ў пачатковай стадыі эпідэміі вірусная нагрузка (мера цяжару віруснай інфекцыі, якая разлічваецца шляхам ацэнкі колькасці вірусных часціц у пэўным аб'ёме біялагічнай вадкасці — рэд. РБК) была ў дзясяткі разоў вышэйшай, чым у канцы мая.

Клеменці лічыць, што ў апошні час назіраецца паляпшэнне клінічнай карціны, якое суправаджаецца відавочным зніжэннем віруснай нагрузкі. Гэта, па словах эксперта, азначае, што сам каранавірус слабее.

«Пакуль мы не можам сцвярджаць гэта з поўнай упэўненасцю, але хутчэй за ўсё гэта менавіта так», - дадаў прафесар.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930