Знайсці
10.06.2020 / 11:25

«Савушкаў» выпусціў сыркі па матывах папулярных цукерак

«Савушкаў прадукт» першым у краіне пачаў выпускаць цукерачную серыю глазураваных сыркоў. «Кароўка» і «Труфель» паўтараюць папулярныя цукеркі па смаку, а знайсці іх можна на малочных вітрынах крам і гандлёвых сетак краіны.

Павялічыць

Навінкі адкрываюць у Беларусі новы клас дэсертных глазураваных сыркоў. Іх гатуе «Савушкаў прадукт» па ўласных рэцэптах з тварожнага сыру, глазуры і напаўняльніка са смакам цукерак. Тэхнолагі пастараліся максімальна наблізіць іх да вядомых з дзяцінства «Кароўкі» і «Труфелю».

Цукерачная серыя прадстаўлена двума сыркамі. «Кароўка» прыгатавана з тварожнага сыру і пакрыта карамельнай глазурай, а пазнавальны смак ёй надае адмысловы напаўняльнік з водарам сметанковай памадкі. «Труфель» у сваю чаргу — дэталёва падабранае спалучэнне шакаладу, міндаля і ванілі. Зверху сырок шчодра паліты шакаладнай глазурай.

«У Беларусі расце попыт на малочныя дэсерты з яркімі нестандартнымі смакамі. Цукерачныя сыркі — якраз з ліку новых напрамкаў. Яны напэўна зацікавяць аматараў культавых цукерак «Кароўка» і «Труфель». Звыклы смак у новым выкананні, пры гэтым сыркі менш каларыйныя за цукеркі, і зроблены на аснове далікатнага тварожнага сыру, што робіць іх аптымальным выбарам для лёгкага дэсерту і карыснага перакусу. Спадзяемся, падобныя навінкі дазволяць вывесці сегмент дэсертных сыркоў на новы ўзровень», — адзначае вытворца.

Цукерачныя сыркі вагой па 40 грамаў спакаваныя ўва флоў-пакі. Іх дызайн таксама адсылае да легендарных цукерак. Захоўваць тварожныя дэсерты можна ў халадзільніку да 20 дзён. Навінкі ўжо пастаўленыя ў буйныя гандлёвыя сеткі.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31