Знайсці
05.06.2020 / 23:233РусŁacБел

12 сяброў ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай былі затрыманыя за апошні тыдзень

Па інфармацыі праваабаронцаў, па стане на 5 чэрвеня, 12 сябраў ініцыятыўнай групы вылучэнкі ў кандыдаты ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай падвергліся пераследу, затрыманням і адміністрацыйнаму пакаранню.

Сярод 9 затрыманых ў межах крымінальнай справы за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі (арт. 364 КК РБ) — кіраўнік ініцыятыўнай групы Сяргей Ціханоўскі, а таксама сябры ініцыятыўнай групы Дзмітрый Фурманаў, Яўген Разнічэнка і Арцём Сакаў.

На розны час затрымліваліся яшчэ некалькі чалавек, двое з іх арыштаваныя на тэрмін 15 сутак: Артур Сінега (з Наваполацку) і валанцёр каманды Андрэй Зуеў.

Праваабаронцы склалі спіс сябраў ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, якіх затрымлівалі альбо судзілі ў адміністрацыйным парадку:

  1. Уладзімір Мароз (Кобрын) — затрымліваўся;
  2. Валерый Рамановіч (Пінск) — затрымліваўся;
  3. Аляксандр Мілюк (Масты) — затрымліваўся;
  4. Максім Кавалевіч (Бяроза) — затрымліваўся;
  5. Кацярына Таланкова (Магілёў) — затрымлівалася;
  6. Артур Сінега (Наваполацк) — арышт 15 сутак;
  7. Вольга Каракіна (Гродна) — затрымлівалася;
  8. Уладзімір Кніга (Гродна) — затрымліваўся.

Былі затрыманыя таксама некалькі дзясяткаў валанцёраў каманды Ціханоўскай і прыхільнікаў затрыманага блогера.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера