Знайсці
05.06.2020 / 15:517РусŁacБел

Лукашэнка: Беларусь не дапусціць умяшання ў свае ядзерныя праграмы

MTI/Miniszterelnöki Sajtóiroda/Fischer Zoltán

Пра гэта кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з прэм'ерам Венгрыі Віктарам Орбанам, паведамляе прэс-служба.

«Беларусь і Венгрыя зноў пацвярджаюць, што не прымаюць спробаў аказання ціску звонку па розных прычынах. Нашы краіны сутыкнуліся з абсалютна беспрэцэдэнтнымі і нахабнымі спробамі процідзеяння рэалізацыі суверэннага права на развіццё мірных ядзерных праграм (у Венгрыі пры ўдзеле расійскага боку рэалізуецца праект па ўзвядзенні двух новых энергаблокаў АЭС «Пакш»)», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, краіны дамовіліся, што разам будуць даваць на іх адэкватны, але жорсткі адказ. «Беларускі бок не дапусціць, каб хтосьці звонку спрабаваў уплываць на нашу энергетычную палітыку.

Разам з тым мы гарантуем, што гэтая палітыка заўсёды будзе арыентавана на максімальную бяспеку, адкрытасць і празрыстасць, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Больш за тое, мы будзем рабіць усё, каб не толькі палітыка, а новая АЭС у Беларусі працавала не толькі на Беларусь, але і на ўсе зацікаўленыя краіны».

Ёе заявіў, што гатовы прыняць экспертаў МАГАТЭ, ЕС, іншых міжнародных структур, каб яны пераканаліся ў тым, што Беларуская атамная электрастанцыя не пагражае ні самім беларусам, ні суседзям.

«Мы пацвердзілі зацікаўленасць у абмене вопытам у ядзерна-энергетычнай сферы, эксплуатацыі АЭС, бяспечнага абыходжання з радыеактыўнымі адходамі і адпрацаваным ядзерным палівам», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930