Знайсці
05.06.2020 / 14:2431РусŁacБел

Уражвае: калона фур з польскай дапамогай для беларускіх медыкаў расцягнулася да далягляду ФОТЫ

У Мінск прыехалі 43 грузавікі з польскай гуманітарнай дапамогай. Гэта маскі, лекі, тэсты на каранавірус, сродкі індывідуальнай абароны, а таксама аж 30 каштоўных апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх, якія так трэба людзям з цяжкімі каранавіруснымі пнеўманіямі.

Гэта найбуйнейшая партыя гуманітарнай дапамогі ў гісторыі сучаснай Польшчы. І найбуйнейшая партыя дапамогі Беларусі — ні з Кітая, ні з Расіі мы падчас пандэміі столькі не атрымалі.

4 грузавікі па дарозе адправіліся ў Гродна і райцэнтры Гродзенскай вобласці. Астатнія паехалі на разгрузку на мытны пункт у Сеніцу.

Калону суправаджаюць 96 польскіх пажарных, памежнікаў, паліцэйскіх.

NN.by, фоты Надзеі Бужан

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930