Знайсці
05.06.2020 / 12:34РусŁacБел

Банк Дабрабыт не будзе спаганяць з пенсіянераў камісію за зняцце наяўных у банкаматах іншых банкаў

Банк Дабрабыт прадаставіў пажылым людзям магчымасць бясплатна здымаць наяўныя грошы ў банкаматах любых іншых банкаў. Зроблена гэта з клопатам пра пенсіянераў, каб тыя маглі выкарыстоўваць найбліжэйшыя да дома тэрміналы любога банка.

Камісіі не спаганяюцца па пенсійных картах. Пажылыя людзі могуць атрымаць наяўныя без камісіі ў любым банкамаце краіны. Сума і колькасць аперацый не абмежавана.

У Банку Дабрабыт называюць гэта адной з мер па падтрымцы пажылых людзей. Шмат хто аддае перавагу здыманню наяўных, таму ў банку вырашылі вызваліць іх ад цяжару пошуку патрэбнага банкамата.

У пачатку красавіка Банк Дабрабыт увайшоў у лік банкаў, якія абслугоўваюць пенсіянераў. Пенсійныя карткі бясплатна дастаўляюць на дом. Афармленне і абслугоўванне адбываецца бясплатна, няма камісіі і за SMS-апавяшчэнне. Пры гэтым па картках Банка Дабрабыт дзейнічаюць зніжкі ў крамах-партнёрах, на рэшту на рахунку налічваецца дадатковы даход 3%, а за кожны плацеж трымальнік атрымлівае назад на картку 2% манібэк.

Нагадаем, для атрымання пенсіі трэба наведаць аддзяленне банка з пашпартам і пасведчаннем пенсіянера. Усю інфармацыю ва ўпраўленне па працы перадаюць спецыялісты. Пенсійныя карткі даступныя не толькі пенсіянерам. Іх таксама можна выкарыстоўваць для атрымання выплат сацыяльнага характару праз ФСАН: дапамога на дзіця, пенсія па інваліднасці, па страце карміцеля і г. д.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера