Знайсці
05.06.2020 / 11:3043РусŁacБел

«Ніколі не стану калабарантам і здраднікам». Кабякоў заявіў, што не падпісваўся за Бабарыку

Кабякоў узначальваў урад Беларусі з 27 снежня 2014 па 18 жніўня 2018 года, фота «Мінск-навіны»

Экс-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў у каментары БелТА заявіў, што некаторыя спрабуюць маніпуляваць яго імем на фоне выбарчай кампаніі і запусцілі ​​інфармацыю пра тое, што ён нібыта падпісаўся за вылучэнне Віктара Бабарыкі. 

«Я ніякіх подпісаў у ніводным падпісным лісце нідзе не ставіў. Таму, калі я пачуў і ўбачыў у тэлеграм-каналах, што я там за аднаго з кандыдатаў праявіў ініцыятыву і паставіў свой подпіс… у гэтым, вядома, нічога незаконнага няма, але я гэтага не рабіў».

Дарэчы, ні БелТА, ні Кабякоў абачліва не называюць імя Бабарыкі. 

«Не рабіў і хачу сказаць больш таго, што я абураны тым, што мяне, маё імя выкарыстоўваюць у якіх-небудзь палітычных мэтах. Прычым, я так мяркую, што гэта хутчэй за ўсё робіцца наогул трэцяй сілай, якая зацікаўлена ў расхістванні сацыяльна-палітычнага становішча ў краіне», — адзначыў Кабякоў.

Андрэй Кабякоў падкрэсліў, што ніколі не быў ні калабарантам, ні здраднікам, і ніколі імі не стане.

«Каб была зразумелая мая пазіцыя з пункту гледжання выбаршчыка, чалавека, які шмат часу прапрацаваў у дзяржаўных структурах, я — за сацыяльную стабільнасць у краіне і шырокае развіццё інтэграцыі Беларусі і Расіі», — сказаў экс-прэм'ер.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера