Знайсці
05.06.2020 / 10:423РусŁacБел

Мінздароўя пракаментавала інфармацыю пра шкоду хларахіну

Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале пракаментавала ранейшую інфармацыю пра шкоду хларахіну.

«Аўтары аналізу гідраксіхларахіну (HCQ), апублікаванага ў The Lancet, і даследавання сардэчна-сасудзiстых захворванняў у Медыцынскім часопісе Новай Англіі (NEJM) адклікалі абодва даследаванні. Прадстаўнікі часопісаў патлумачылі свае дзеянні бояззю ў дакладнасці інфармацыі, прадстаўленай Surgisphere Corporation, — гаворыцца ў паведамленні. — Пасля таго як незалежныя рэцэнзенты не змаглі праверыць ключавыя даныя кампаніі і пацвердзіць вынікі даследаванняў, аўтары вымушаны былі адклікаць артыкулы».

Гэта падзея адбылася неўзабаве пасля таго, як спецыялісты выказалі занепакоенасць з нагоды базы звестак Surgisphere, якая ляжыць у аснове гэтых даследаванняў. Як высветлілася, заснавальнік кампаніі Сапан С. Дэсаі, доктар медыцынскіх навук, быў сааўтарам абодвух артыкулаў. Спецыялісты прааналізавалі гісторыю публікацый Дэсаі і выявілі некалькі папярэджанняў аб неналежным правядзенні даследаванняў. Адзначым, што СААЗ аднавіў дазвол на правядзенне тэставання гідраксіхларахіну як лекавага сродку пры COVID-19.

Што тычыцца беларускіх дактароў, то, як адзначае галоўны пазаштатны спецыяліст Міністэрства аховы здароўя па інфекцыйных хваробах Ігар Карпаў, «хоць публікацыя і была адкліканая, яна паслужыла пэўным сігналам для ўзмацнення кантролю пры лячэнні пацыентаў хларахінам і гідраксіхларахінам. Цяпер вельмі высокая публікацыйная актыўнасць, якая тычыцца пытання. Уся інфармацыя, якая публікуецца ў навуковай прэсе, уважліва адсочваецца беларускімі дактарамі-практыкамі і прадстаўнікамі навуковай грамадскасці.

Па вопыце выкарыстання гідраксіхларахіну (дарэчы, дакладны маніторынг за станам пацыентаў пры яго выкарыстанні праводзіцца з першых прызначэнняў) склалася, у цэлым, станоўчае ўражанне.

Гэта тычыцца як паляпшэння самаадчування, так і лабараторных паказчыкаў. Па меры назапашвання звестак могуць быць унесены пэўныя карэктывы. А цяпер актуальным з'яўляецца адказны маніторынг стану пацыентаў, якія атрымліваюць гэтыя лекавыя сродкі».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930