Знайсці
05.06.2020 / 10:341РусŁacБел

Сёння вечарам у Клайпеду прыбудзе танкер з амерыканскай нафтай

Прыбыццё танкера з амерыканскай нафтай для Беларусі ў Клайпеду чакаецца ўвечары 5 чэрвеня, паведаміў журналістам прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка, піша БЕЛТА.

Танкер выйшаў з порта Beaumont (Тэхас) 16 мая. З клайпедскага порта на «Нафтан» транспарціроўка будзе ісці па чыгунцы, гэта зойме каля 1,5 тыдня.

Танкер даставіць 80 тысяч тон амерыканскай нафты гатунку Bakken. Гэта будзе 12-ы танкер з альтэрнатыўнай нафтай для Беларусі з пачатку года.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера