Знайсці
04.06.2020 / 18:4223РусŁacБел

Solidarność: Польшча накіравала ў Беларусь 47 фур з медыцынскімі грузамі для барацьбы з COVID-19

Грузавікі вязуць 1000 кубаметраў грузу, у тым ліку маскі, лекі, тэсты на каранавірус, сродкі індывідуальнай абароны, а таксама 30 дарагіх апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх.

47 грузавікоў з 300 тонамі гуманітарнай дапамогі для барацьбы з эпідэміяй COVID-19 выправіліся з Польшчы ў Беларусь. 5 чэрвеня груз прыбудзе на Горадзеншчыну і ў Мінск, паведамляе «Свабода».

Гэта ўжо другая партыя гуманітарнай дапамогі, прызначаная для Беларусі.

Як падкрэсліў дзяржсакратар канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы Міхал Дворчык, гэта найбуйнейшая партыя гуманітарнай дапамогі ў гісторыі сучаснай Польшчы. Яе даставяць у шпіталі Гродзенскай вобласці і Мінска.

На мяжы груз сустрэнуць прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства замежных спраў і Польскай амбасады ў Мінску.

Гэта найбольшая партыя гуманітарнай дапамогі, якую наша краіна атрымала ад якой-кольвек замежнай краіны за перыяд пандэміі.

NN.BY

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930