Знайсці
05.06.2020 / 11:328РусŁacБел

БАТЭ сыходзіць у адрыў, а «Смалявічы» рызыкуюць наогул знікнуць. Што цікавага будзе ў наступным туры вышэйшай лігі

З падзеннем інтарэсу да чэмпіянату Беларусі з боку замежных аматараў футбола ў самой лізе колькасць інтрыг таксама меншае. БАТЭ, здаецца, пакрысе пачынае сыходзіць у адрыў, з аўтсайдарамі стала ясна яшчэ раней.

Разам з Букмекерскай канторай Леон мы працягваем асвятляць чэмпіянат Беларусі па футболе.

Б'юць у званы ў «Смалявічах» і «Гарадзеі»: у камандах складана з фінансамі. Экс-цукровыя нібыта змаглі дамовіцца з новым кіраўніцтвам цукровага завода аб аднаўленні фінансавання, але ўсё зарубіў Белдзяржхарчпрам. З'яўляюцца нядобрыя мэсэджы пра тое, што каманда проста здымецца з другога круга.

У «Смалявічаў» усё яшчэ горш. Пасля чарговай паразы галоўны трэнер «чырвона-сініх» Аляксандр Бразевіч распавёў, што сітуацыя катастрафічная і што, калі нічога не зменіцца, клуб проста знікне.

Фота: ФК «Смалявічы».

Непрыемна, калі штогод наш футбол губляе каманды, але сёлетняя сітуацыя яўна дэманструе: клубы, якія трымаюцца толькі на ініцыятыве аднаго чалавека, проста не маюць перспектыў. Тым больш у такія няпростыя часы, як сёння.

Калі вяртацца да матчаў мінулага тура, асабліва адзначым чарговы камбэк «Славіі», якая ў Бабруйску змагла адгуляцца з ліку 0:2 і перамагчы. Перад гледачамі ў Маладзечне быў разыграны цэлы трылер з пенальці, выдаленнем і вырашальным голам на 94-й хвіліне, які дазволіў не прайграць «Віцебску». У брэсцкім дэрбі звышупэўнена выйграла «Дынама», а іх мінскія аднаклубнікі саступілі «Шахцёру» і працягваюць гібець у нізе табліцы.

Вось як скончыліся матчы 11 тура:

  • «Тарпеда-БелАЗ» — «Смалявічы» 2:1 (34, Габрыэль Рамас; 68, Жэўнераў (аг) — 15, Макараў)
  • «Гарадзея» — «Нёман» 0:2 (67, Кадзімян (п); 76, Яблонскі)
  • «Белшына» — «Славія» 2:3 (15, Башылаў; 24, Салановіч — 33, Недашкоўскі; 78, Ковель (аг); 90, Нарх)
  • «Дынама-Мінск» — «Шахцёр» 0:1 (50, Лісаковіч)
  • «Энергетык-БДУ» — «Віцебск» 3:3 (33, Бакіч; 40, Умараў; 44, Твэ — 9, Сантас; 42, Нікалаеску (п); 90+4, Жуліа Сэзар)
  • БАТЭ — «Іслач» 1:2 (39, Міліч (п))
  • «Рух» — «Дынама-Брэст» 1:4 (14, Дзіало — 30, Кісляк; 72 (п), 81 Савіцкі; 86, Лапцеў)
  • «Мінск» — «Слуцк» 1:0 (6, Хвашчынскі)

ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА

Што цікавага нас чакае ў матчах, што будуць адбывацца з пятніцы па нядзелю?

«Смалявічы» — «Гарадзея»

Матч дзвюх каманд-небарак, якія ў хуткім часе могуць і ўвогуле знікнуць з футбольнай карты Беларусі. Ёсць шанец у самым канцы гучна ляпнуць дзвярыма.

Перамога можа палепшыць гульцам «Гарадзеі» не толькі настрой, але і турнірнае становішча, бо шчыльнасць у ніжняй палове вельмі высокая. Але «Смалявічам» ну ніяк нельга прайграваць, бо адставанне ад 14-га месца вырасце больш чым на 10 пунктаў.

Прагноз «НН»: тотал, меншы чым 2.5.

«Слуцк» — «Тарпеда-БелАЗ»

У «Слуцка» таксама незайздроснае становішча, але ясных сігналаў SOS пакуль не паступала. Трэнеры і гульцы ў інтэрв'ю захоўваюць аптымізм, хаця каманда ў апошніх чатырох турах змагла здабыць толькі адзін бал.

Фота: ФК «Мінск».

У «Тарпеда» ўсё добра: прамежкавы трэці радок і толькі адзін пройгрыш у апошніх васьмі турах. На баку жодзінцаў і станоўчая статыстыка ў матчах са «Слуцкам» у апошнія сезоны.

Прагноз «НН»: перамога «Тарпеда».

«Іслач» — «Рух»

«Ваўкам» не пазайздросціш: да хвароб і траўм ключавых гульцоў і канфлікту з Янсанэ (гвінеец, дарэчы, стабільна гуляе) дадаліся і два выдаленні ў матчы з БАТЭ. Таму ў Віталя Жукоўскага будзе вялікі галаўны боль, якім складам гуляць супраць «Руху».

«Рух» здолеў забіць першым у брэсцкім дэрбі, але ў выніку атрымаў найбуйнейшую паразу ў бягучым чэмпіянаце. Цяпер трэба рэабілітавацца і карыстацца праблемамі «Іслачы».

Прагноз «НН»: тотал, меншы чым 2.5.

«Славія» — «Нёман»

Пры канцы мая кіраўніцтва «Нёмана» дало Ігару Кавалевічу два матчы на выпраўленне становішча. І гарадзенцы падтрымалі свайго трэнера, выдаўшы серыю з дзвюх перамог. Апошняя атрымалася асабліва складанай, бо ў другім тайме матча ў Гарадзеі госці засталіся ў меншасці.

Цяпер «Славія» і «Нёман» суседнічаюць у сярэдзіне табліцы — у мазырчукоў на адзін пункт больш. Прадказаць фаварыта нерэальна, магчыма толькі, што на руку «Славіі» згуляе факт далёкага выезду суперніка.

Прагноз «НН»: нічыя.

«Дынама-Брэст» — «Мінск»

Нагадаем, што «Мінск» прапусціў два туры праз каранавірус абаронцы Яўгена Чагаўца. Вяртанне выдалася паспяховым: падначаленыя Андрэя Разіна мінімальна абгулялі «Слуцк».

«Дынама» выйграла ў «Руху» і перарвала серыю з трох паразаў. Гэта дазволіла берасцейцам падняцца на шосты радок. Каб вяртаць згубленае, такога суперніка, як «Мінск», трэба перамагаць.

Прагноз «НН»: перамога «Дынама».

«Віцебск» — БАТЭ

Каманда з поўначы Беларусі не можа выйграць на працягу шасці тураў. Дзве паразы і чатыры нічые запар — такая незайздросная серыя. Але «Віцебск» падзяліў балы не абы з кім, а з «Шахцёрам», мінскім «Дынама» і дзёрзкім «Энергетыкам». Пятая нічыя запар з БАТЭ яўна была б успрынята як станоўчы вынік.

У БАТЭ куды больш прыемная серыя: 10 матчаў без паразаў з улікам кубкавых. І збаўляць абароты барысаўцы не збіраюцца.

Прагноз «НН»: перамога БАТЭ.

«Белшына» — «Дынама-Мінск»

«Белшыне» вельмі не шанцуе. Зноў згубленыя пункты ў самым канцы матча і зноў двойка абаранак.

Гульцы «Славіі» святкуюць трэці гол у браму «Белшыны». Фота: ФК «Славія».

Праблемы мінскага «Дынама» складана растлумачыць адсутнасцю жадання, яны куды глыбейшыя, і вырашыць іх у Леаніда Кучука не атрымліваецца. Магчыма, перамога над аўтсайдарам дапаможа? Але яе яшчэ здабыць трэба.

Прагноз «НН»: тотал, большы за 2.5.

«Шахцёр» — «Энергетык-БДУ»

У «Шахцёра» ўсё наладзілася: 16 з 18 магчымых балаў у апошніх шасці турах і ўсяго тры (тры, Карл!) прапушчаныя мячы ў 11 турах.

Лісаковіч зноў забіў. Фота: ФК «Шахцёр».

Перамога над «Энергетыкам» дазволіць абысці мінчукоў у табліцы і падняцца яшчэ вышэй. Але саступаць «студэнты» не збіраюцца і гатовыя паўтарыць леташні подзвіг і зноў выйграць у Салігорску. 

Адназначны гвозд тура, які мусіць быць вельмі цікавым.

Прагноз «НН»: перамога «Шахцёра».

У сувязі з распаўсюдам каранавіруса мы не раім вам наведваць людныя мерапрыемствы, у тым ліку футбольныя матчы. Калі ўсё ж вырашыце пайсці на стадыён, прытрымлівайцеся мераў засцярогі.

Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах. Калі лічыце сябе экспертам у беларускім футболе, зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Леон!

Піліп Каваленка

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930