Знайсці
04.06.2020 / 16:0421РусŁacБел

«Наляцелі 18 міліцыянтаў, дом дагары нагамі!» Мазырскі фермер расказаў, як у яго шукалі паплечніка Ціханоўскага

У вёсцы Прудок пад Мазыром у прыватным доме фермера Аляксандра Сіража адбыўся начны ператрус. Пра Сіража раней здымаў сюжэт Сяргей Ціханоўскі, піша «Радыё Свабода».

«Тэрор быў страшны! Наляцелі 18 міліцыянтаў, але ўсе ў цывільным, увесь дом — і мой, і маці паставілі дагары нагамі», — сказаў Аляксандар Сіраж «Свабодзе».

Паводле Аляксандра, падзеі развіваліся так. Да яго ў вёску Прудок каля 12-й ночы прыехалі людзі ў цывільным, ніхто не прадстаўляўся. Іх было 18 чалавек.

«Былі і на берасцейскіх, і на мінскіх нумарах. Аказалася, яны шукалі Дзіму Папова — ён працаваў аператарам у Сяргея Ціханоўскага. Дзіма, праўда, быў у нас, але ён збег. Затрымалі мяне, Аляксандра Цуранава — ён адміністратар канала «Мазыр для Жыцця» — і Дзяніса Коласа. Выпытвалі, дзе Дзіма Папоў. Перавярнулі ўвесь дом мой, забралі тэхніку, камп'ютар, потым уварваліся да маёй маці. Я такога тэрору яшчэ не бачыў! Маці выкруцілі палец. У пляменніцы забралі тэлефон. Гэта жах, натуральны тэрор!» — сказаў Аляксандар Сіраж.

Яго, Цуранава і Коласа апыталі ў міліцыі, пыталіся пра апэратара Дзмітрыя Папова. Апошняга затрымалі потым пад Мазыром.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера