Знайсці
04.06.2020 / 12:5453РусŁacБел

«Я ў шоку. Мы з хлеба на ваду перабіваемся, а тут такія грошы». Святлана Ціханоўская патлумачыла знойдзеныя $900 тысяч

Святлана Ціханоўская, фота Надзеі Бужан

Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты назвала «правакацыяй» Радыё Свабода знойдзеныя 900 тысяч даляраў на лецішчы, якое належыць маці яе мужа, затрыманага блогера Сяргея Ціханоўскага.

«Я проста ў шоку! — плача Святлана. — Мы з хлеба на ваду перабіваемся, а тут такія грошы! Маці Сяргея 71 год, яе ноч мурыжылі, і яна перахвалявалася. Калі пачалі даставаць даляры, яна сказала, што «гэта мы з сынам зараблялі», бо не ведала і ня бачыла, колькі там. Гэта правакацыя, 100%. Маці Сяргея, калі хвалюецца, губляецца, усё забывае, тым больш, да гэтага ноч не спала».

«Я знаходжуся ў прастрацыі, ноч не спала, я не разумею, што адбываецца, — сказала Святлана Tut.by — Мяне на ператрусе не было, я не ведаю, я гэтых грошай у вочы ніколі ў жыцці не бачыла. Як яны там апынуліся? Былі яны там, ці не былі? - задаецца пытаннямі Святлана. - Мне баяцца няма чаго, але я баюся. Я бачу такія дзеянні супярэчлівыя… Я заўсёды веру ў добрае, мне на шляху заўсёды сустракаліся добрыя людзі, і тое, што цяпер адбываецца —выклікае ў мяне проста шок.

Святлана кажа, што не планавала ўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі, але зрабіла гэта дзеля мужа.

- Я не моцная, я больш кахаючая, чым моцная. Мне было страшна ісці [падаваць дакументы ў ЦВК], але я зрабіла гэта для яго… я вельмі баюся за Сяргея, і за сябе, і за дзяцей.

Я калі за Сяргея заступілася з тым, што падала свае дакументы, я хацела яму неяк дапамагчы, а яно Вось як усё абярнулася. Можа, калі б я тады не здзейсніла гэтую памылку — і Сяргея не забралі б. Я не думала, што яго так пачнуць прэсаваць, — кажа Святлана Ціханоўская.

«Відаць, брыгады следчых былі неспрактыкаваныя». На лецішчы Ціханоўскага знайшлі $900 тысяч

МУС паказала тыя самыя $900 тысяч Ціханоўскага ФОТА, ВІДЭА

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930