Знайсці
04.06.2020 / 12:4521РусŁacБел

Лукашэнка — членам урада: Сёння трэба выратаваць тое, што пабудавалі. Ці тое яшчэ будзе

БелТА

Лукашэнка заклікае новы склад урада прыйсці да працоўнага рытму ў самы кароткі тэрмін. Прымаючы сёння кадравыя рашэнні, ён звярнуўся да прысутных, піша sb.by.

«Вы ў тонусе ўсе. Калі хтосьці не ў тонусе, мы нададзім імпульс, каб вы былі ў тонусе. Для таго ж і шчупак у рацэ, каб карась не драмаў. Што я тут новага прыдумаў? На тое і прэзідэнт, каб трошкі падаваць нейкія імпульсы.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што патрабаванне ўключыцца ў працу не азначае, што задачы будуць ставіцца празмерныя:

«Я ж разумею, як спартсмен, што нельга вас разагнаць да шалёнага тэмпу. Бо сэрца ў кагосьці можа не вытрымаць…

…І я не збіраюся тут займацца нейкім наскокам, каб камусьці галаву зламаць. Ды і час не той, каб сёння ламаць. Сёння нават не час будаваць. Сёння трэба выратаваць тое, што пабудавалі. Ці тое яшчэ будзе».

«Я адкрыта кажу народу, вам: з верталёта грошы раскідваць не будзем. У Амерыцы з'явіўся гэты тэзіс. Яны колькі заўгодна могуць надрукаваць валюты, але да гэтага часу Трамп не раскідвае «верталётныя» грошы нават пасля тых рэвалюцый, якія ахапілі ўсе Злучаныя Штаты Амерыкі. І калі хтосьці спрошчана на гэтую сітуацыю глядзіць, павінен вам сказаць: справа не толькі і не столькі ў тым, што там нахабна, беспардонна задушылі чалавека паліцыянты. Справа не ў гэтым. А ў тым, што пад 50 мільёнаў у квітнеючай Амерыцы беспрацоўных у выніку пандэміі. Уявіце: калі багатая Амерыка не можа справіцца, калі сёння побач багатая Расія не можа справіцца з гэтай хваробай, такія грошыкі маючы… Тады што нам? У нас што, у вашых ці маіх кулаках шмат грошай? Не. Таму выратаваць краіну і выйсці з гэтага становішча мы можам толькі дзякуючы сваёй дысцыпліне, сціснуўшы зубы, стрыманасці і скіраванню ўсяго народа на вырашэнне праблем», — сказаў Лукашэнка.

Новы прэм’ер — выхадзец са спецслужбаў Раман Галоўчанка

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930