Знайсці
04.06.2020 / 12:2318РусŁacБел

ЦВК адхіліла ўсе скаргі Бабарыкі, здымаць з выбараў Лукашэнку адмовілася

Фота Надзеі Бужан

Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі на сваім пасяджэнні 4 чэрвеня на ўсе скаргі Віктара Бабарыкі адказала адмовай, паведамляе Радыё Свабода.

Нагадаем, у панядзелак Віктар Бабарыка заклікаў адмовіць у рэгістрацыі кандыдатам Аляксандра Лукашэнкі або вынесьці ягонай групе папярэджанне.

За тое, каб прызнаць скаргі Бабарыкі неабгрунтаванымі, чальцы камісіі прагаласавалі адзінагалосна.

Ярмошына адзначыла, што юрысты ЦВК цяпер працуюць амаль толькі на групу Бабарыкі. Заявы яшчэ да прыняцця рашэння ЦВК назвала «ўкідамі».

Сакратарка ЦВК Алена Дмухайла заявіла, што праверылі скаргі Бабарыкі, але «правяралі неправяральнае» — перадусім адзначылі, што ў большасці выпадкаў прозвішчы тых, хто заяўляў пра парушэнні, не выявілі.

Аб цэнтралізаваным зборы подпісаў у БДУ Дмухайла адзначыла, што невядома, «хто каму што сказаў». Ніводзін з пунктаў не пацвердзіўся, сцвярджае яна.

Так, «па выніках праверкі» высветлілася, што ў БДУ нібыта збіралі подпісы за Лукашэнку па месцы працы збіральнікаў подпісаў у непрацоўны час. Пра пагрозы супрацоўнікам школы за адмову збіраць подпісы за Лукашэнку Дмухайла адзначыла, што незразумела, хто пагражаў і г.д.

Падобныя тлумачэнні Дмухайла дала і наконт іншых скаргаў: праверкі паказалі, што ўсё было законна і прымусу не было, або што немагчыма высветліць, пра каго ідзе гаворка, або задаволіліся тлумачэннямі адміністрацыяў устаноў. Выкладчыкі ВНУ не адносяцца да адміністрацыі ВНУ, дадала Дмухайла, таму і пра ціск з боку адміністрацыі казаць нельга.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930