Знайсці
04.06.2020 / 11:3517РусŁacБел

Шрайбман: Даўно выбар прэм'ера не быў такім адназначным

«Даўно выбар прэм'ера не быў такім адназначным, — напісаў у сваім тэлеграм-канале аналітык Арцём Шрайбман. — Раман Галоўчанка амаль усё жыццё на сілавых пасадах і займаўся ўзбраеннямі. Працаваў амбасадарам у ААЭ, Катары і Саудаўскай Аравіі, што таксама хутчэй пра гандаль зброяй. Гэта, насамрэч, працяг трэнду — сілавік на чале Адміністрацыі прэзідэнта, цяпер і на чале ўрада.

Гэта не разварот ад рэформаў, таму што рэформаў і не было ніякіх. Лукашэнка бачыць рашэнне ўсіх праблем у эканоміцы ў мабілізацыі па вайсковым узоры. Трэба проста напружыцца і працаваць лепш. Навошта яму нейкія банкіры-лібералы, якія носяць дзіўныя паперкі?

Вось і ўсякія МВФы, Сусветныя банкі і айчынныя ліберальныя эканамісты не будуць мець лішніх ілюзій пра «вось-вось саспее на рэформы». Адказ дадзены вельмі адназначны. Форма прыйшла ў гармонію са зместам», — падсумоўвае Арцём Шрайбман.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930