Знайсці
04.06.2020 / 10:191РусŁacБел

У будынак мінскага аэрапорта не будуць пускаць тых, хто сустракае і праводзіць

Мінск-навіны

У Нацыянальным аэрапорце «Мінск» пачалі дзейнічаць новыя правілы бяспекі ў сувязі з пандэміяй каранавіруса. Цяпер у будынак аэравакзала (тэрмінала) не будуць пускаць тых, хто праводзіць, і тых, хто сустракае, паведамляе прэс-служба аэрапорта.

Доступ у тэрмінал прадастаўляецца толькі пасажырам, членам экіпажа і персаналу. Выключэнне можа быць зроблена для тых, хто суправаджае або сустракае дзяцей, пасажыра з абмежаванымі магчымасцямі, асоб пажылога ўзросту.

У аэрапорце звярнуліся з просьбай да тых, хто сустракае і праводзіць, у будынак тэрмінала на ўваходзіць: «Вы можаце праводзіць/сустрэць сваіх блізкіх, сяброў або калег на вуліцы каля ўваходу ў аэравакзал».

Таксама пры ўваходзе ў будынак аэрапорта неабходна выкарыстоўваць ахоўныя маскі і выконваць сацыяльную дыстанцыю ў паўтара метра. У ранішнія і вячэрнія гадзіны пры ўваходзе ў будынак аэрапорта праводзіцца тэмпературны скрынінг.

Асобам, якія не пільнуюцца названых мер бяспекі, можа быць адмоўлена ў доступе ў будынак тэрмінала аэрапорта.

Гэтыя рэкамендацыі прыняты ў адпаведнасці з пратаколам Еўрапейскага агенцтва па авіяцыйнай бяспецы (EASA) і Еўрапейскага цэнтра па папярэджанні і кантролю захворванняў (ECDC).

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930