Знайсці
04.06.2020 / 08:359РусŁacБел

Затрымалі аўтара канала «Мазыр для жыцця». Рабілі начны ператрус у фермера, якога здымаў Ціханоўскі

У Мазыры затрымалі Аляксандра Цуканава — аўтара Youtube-каналу «Мозырь для жизни», які толькі 2 чэрвеня быў вызвалены пасьля 25 сутак арышту за сустрэчу з блогерам Сяргеем Ціханоўскім, піша радыё «Свабода» са спасылкай на праваабаронцаў з «Палескай вясны».

Фермер Аляксандр Сіраш. Кадр з відэа Ціханоўскага.

Затрыманы таксама сябар Цуканава па імені Дзяніс (прозьвішча пакуль невядомае), які прыходзіў падтрымаць яго на судзе і сустракаў з ізалятару.

У вёсцы Прудок Мазырскага раёну сярод ночы праваахоўнікі пачалі ператрус у гаспадарцы фэрмэра Аляксандра Сіраша, які даваў камэнтары блогеру Сяргею Ціханоўскаму для каналу «Краіна для жыцця». Менавіта ў Сіраша Ціханоўскі здымаў «інтэрвію» са сьвіньнямі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера