Знайсці
04.06.2020 / 08:17РусŁacБел

Экалагічнае бедства ў Расіі: у Нарыльску разлілася 21 тысяча тон нафтапрадуктаў

Агульная плошча забруджвання нафтапрадуктамі, якія разліліся на ЦЭЦ-3 у Нарыльску, склала 180 тыс. кв. м, піша tass.ru.

29 мая на тэрыторыі ЦЭЦ-3 АТ «Нарыльска-Таймырская энергетычная кампанія» у выніку прасадкі бетоннай пляцоўкі і разбурэння рэзервуара разлілося больш за 21 тыс.тон нафтапрадуктаў, якія трапілі ў грунт і водныя аб'екты ў раёне Надзеждзінскага металургічнага завода кампаніі «Нарыльскі нікель» і пацягнулі забруджванне і прычыненне шкоды навакольнаму асяроддзю.

Распачатыя тры крымінальныя справы. Затрыманы начальнік цэху ЦЭЦ-3, ён адмовіўся ад дачы паказанняў.

Нарыльская ЦЭЦ-3 працуе на прыродным газе, дызельнае паліва выкарыстоўваецца як рэзервовая крыніца.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930