Знайсці
04.06.2020 / 07:484РусŁacБел

Паліцэйскаму, які забіў Джорджа Флойда, пагражае 40 гадоў турмы

Былому афіцэру Дэрэку Шовэну, які націснуў каленам на горла афраамерыканца Джорджа Флойда падчас затрымання, раней выстаўлялі абвінавачванні ў ненаўмысным забойстве другой ступені і забойстве трэцяй ступені. Цяпер следства лічыць, што ён вінаваты і ў здзяйсненні нападу (assault) трэцяй ступені цяжкасці, паведамляюць інфармагенцтвы.

Тром іншым паліцыянтам — двое з іх дапамагалі трымаць Флойда, а яшчэ адзін стаяў побач — выставілі абвінавачванні ў спрыянні і падбухторванні да забойства.

Толькі за забойства другой ступені Шовэна могуць асудзіць на 40 гадоў турмы. Такі ж тэрмін прадугледжаны за спрыянне ў такім злачынстве і падбухторванне да яго. 

Заклад за вызваленне ўсіх чатырох паліцэйскіх павялічыўся да $1 млн.

Флойд быў затрыманы 25 мая ў горадзе Мінеапалісе. Яго западозрылі ў спробе разлічыцца фальшывымі грашыма ў краме. Момант затрымання паліцыяй зафіксавалі вулічныя камеры назірання, а таксама мінакі. На кадрах белыя паліцыянты павалілі Флойда на асфальт і ўтрымлівалі яго, адзін з іх паклаў калена яму на шыю, хоць Флойд казаў: «Я не магу дыхаць». Затрыманы страціў прытомнасць і быў шпіталізаваны, а пазней памёр.

Пасля смерці Флойда ў ЗША і іншых краінах пачаліся пратэсты. Фраза «Я не магу дыхаць» стала адным з іх лозунгаў. Паліцэйскіх, якія праводзілі затрыманне звольнілі. За тыдзень пратэстаў у ЗША ў некалькіх гарадах, у прыватнасці ў Нью-Ёрку і Вашынгтоне, абвясцілі каменданцкую гадзіну. Пратэстоўцы ладзілі пагромы і падпалы. У выніку сутыкненняў з паліцыяй загінулі не менш за 11 чалавек.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930