Знайсці
04.06.2020 / 07:21РусŁacБел

Пасол ЗША прыбудзе ў Беларусь летам

Прыбыццё ў Мінск пасла ЗША ў Беларусі чакаецца летам гэтага года, паведаміла журналістам часовы павераны ў справах ЗША Джэніфер Мур, перадае БелТА.

Дыпламат узяла ўдзел у памятнай цырымоніі на месцы пахавання аднаго з удзельнікаў знакамітай сустрэчы на Эльбе Аляксандра Сільвашкі. Фота, дзе ён паціскае руку амерыканскаму лейтэнанту Уільяму Робертсану, стала хрэстаматыйным, пазначыўшы сабою сустрэчу саюзнікаў па антыгітлераўскай кааліцыі.

Як паведамлялася, Беларусь і ЗША сёлета заяўлялі пра намер абмяняцца пасламі. Дональд Трамп вылучыў на пасаду пасла ў Беларусі намесніка памочніка дзяржсакратара ў справах Заходняй Еўропы і ЕС Джулі Фішэр. Яна можа стаць першым паслом ЗША ў Беларусі ад 2008 года. Да гэтага яна з'яўлялася намеснікам сталага прадстаўніка ЗША пры НАТА, часовым павераным у справах ЗША ў Расіі, працавала ў амерыканскіх пасольствах у Грузіі і Украіне.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930