Знайсці
03.06.2020 / 14:5055РусŁacБел

Дырэктар Інстытута сацыялогіі: Заклікаем арганізатараў анлайн-апытанняў задумацца, у што выліваецца іх «сацыялогія»

Дырэктар Інстытута сацыялогіі Акадэміі навук, кандыдат сацыялагічных навук Генадзь Каршуноў перакананы, што анлайн-апытанні па тэме прэзідэнцкіх выбараў вельмі далёкія ад рэальнай сацыялогіі. Пра гэта ён заявіў карэспандэнту БелТА.

«Вынікі гэтых апытанняў грамадскай думкі актыўна тыражуюцца ў СМІ (ужо і ў замежных), іх прыводзяць у сваіх заявах лідары меркаванняў прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Такім чынам гэтыя лічбы верыфікуюцца ў свядомасці людзей. Папросту кажучы, уводзяць грамадскасць у зман адносна рэальнай сітуацыі», — адзначыў ён.

«Таму мы заклікаем арганізатараў анлайн-апытанняў па тэматыцы прэзідэнцкіх выбараў задумацца, у што ў выніку выліваецца іх «сацыялогія», — падсумаваў Каршуноў.

Чытайце таксама: Беларускім СМІ забаранілі праводзіць інтэрнэт-апытанні аб рэйтынгу Лукашэнкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930