Знайсці
03.06.2020 / 14:405РусŁacБел

Галоўны эпідэміёлаг Швецыі: Мяккі каранцін быў памылкай

Claudio Bresciani/TT

Швецыя з самага пачатку пандэміі павінна была б прыняць больш абмежавальных мер у барацьбе супраць новага каранавіруса. Пра гэта ў сераду заявіў дзяржаўны эпідэміёлаг Андэрс Тэгнель у інтэрв'ю «Шведскаму радыё», піша ТАСС.

«Калі мы сутыкнёмся з той жа хваробай пры тым, што мы ведаем пра яе сёння, я думаю, мы апынёмся на паўдарогі паміж тым, што зрабіла Швецыя, і тым, што зрабіў астатні свет, — адзначыў ён. — Я думаю, у тым, што мы зрабілі ў Швецыі, ёсць патэнцыял для паляпшэння, цалкам ясна. І было б добра ведаць, што менавіта трэба выключыць, каб лепш прадухіліць распаўсюд інфекцыі».

Але Тэгнель пры гэтым усё яшчэ не ўпэўнены, якія менавіта меры павінна была прыняць Швецыя.

«Насамрэч, усе краіны адразу ўключылі ўсе меры. Швецыя — адна з нешматлікіх краін, якая абмяжоўвала ўсё больш і паступова. Усе астатнія краіны пачыналі з мноства рэчаў адначасова, і праблема ў тым, што незразумела, якая з прынятых мер дала найлепшы эфект. Можа быць, мы даведаемся цяпер, калі абмежаванні адмяняюцца па адным, а затым атрымаем нейкі ўрок аб тым, што яшчэ, акрамя таго, што мы зрабілі, можна было б зрабіць без поўнага лакдаўну (рэжыму строгай ізаляцыі)», — лічыць ён.

Урад Швецыі пасля рашэння ЕС закрыў межы для замежнікаў, якія не пражываюць у Еўрасаюзе, жыхароў краіны заклікалі не праводзіць сходы колькасцю больш за 50 чалавек. Улады таксама рэкамендавалі перавесці навучанне старэйшых класаў, курсы для дарослых і ВНУ на дыстанцыйнае навучанне. Дзіцячыя сады, школы для пачатковых і сярэдніх класаў па-ранейшаму працуюць. Каранцін у краіне ці асобных рэгіёнах уведзены не быў, крамы і прадпрыемствы грамадскага харчавання застаюцца адкрытымі.

Колькасць выпадкаў інфікавання каранавірусам складае ў Швецыі 38 589 (385 на 100 тыс. чалавек). Колькасць ахвяр — 4 468 чалавек.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930