Знайсці
03.06.2020 / 12:2723РусŁacБел

Лукашэнка: Рэзкая замена членаў урада была б няправільнай

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе з кіраўніком Адміністрацыі Ігарам Сергяенкам, кіраўнікамі дзвюх палат парламента Наталляй Качанавай і Уладзімірам Андрэйчанкам, сакратаром Рады бяспекі Андрэем Раўковым, піша БелТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што маштабныя змены ў складзе ўрада непажаданыя яшчэ і з прычыны бягучага моманту — крызісных з'яў у сусветнай эканоміцы ва ўмовах пандэміі. «Гэта было б вельмі дрэнна. Бо цяпер увесь свет уступіў у паласу небывалага эканамічнага крызісу, які ў любой дзяржаве пацягнуў сур'ёзныя змены адносін у грамадстве. Наступствы гэтага крызісу будуць вельмі сур'ёзныя. Таму рэзкі злом, замена ўсіх членаў урада было б няправільнай з пункту гледжання бягучага моманту. Ды і неабходнасці такой няма. Вырасла новае пакаленне кіраўнікоў, якія сябе добра паказалі і працавалі нядрэнна ва ўрадзе. Навошта іх мяняць? Яны могуць працаваць», — сказаў ён.

«Тыя, хто сёння з такімі аб'ёмамі ў гэты крызісны перыяд не можа справіцца, іх, вядома, трэба замяніць і накіраваць на іншую працу», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён прывёў яшчэ адзін аргумент да таго, чаму нельга цягнуць далей з абмеркаваннем і наступным прыняццем адпаведных рашэнняў. «Я ўжо сказаў: сусветны крызіс адбіваецца і на Беларусі. Добра, што мы так вывернуліся, выкруціліся ў гэтай сітуацыі з пандэміяй, не спынілі вытворчасць. Калі б спыніліся, мы б ніколі не запусцілі гэту вытворчасць. Гэта толькі ў казцы магло здарыцца», — заўважыў беларускі кіраўнік.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера