Знайсці
03.06.2020 / 09:5330РусŁacБел

Бабарыка хацеў бы бачыць Беларусь нейтральнай

Фота Надзеі Бужан

Пра гэта патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Беларусі Віктар Бабарыка сказаў у інтэрв'ю «Коммерсанту».

«Што да ваенных блокаў. Беларусь уваходзіць у АДКБ, і зразумела, што існуе куча міжнародных пагадненняў, з якіх у адзін дзень не выйдзеш.

Мая пазіцыя ў дачыненні да Беларусі: можа, не ўдасца гэта зрабіць пасля перамогі на працягу аднаго або двух тэрмінаў, але я б вельмі хацеў бачыць Беларусь нейтральнай краінай».

На пытанне карэспандэнта, што гэта наўрад ці абрадуе Маскву, Віктар Бабарыка адказаў: «Усё залежыць ад таго, як пазіцыянаваць нейтралітэт. Наяўнасць нейтральнай Швейцарыі, якая захоўвала ўсё самае каштоўнае на той момант, было зручна ўсім дзяржавам. Цяпер наяўнасць абсалютна нейтральнай краіны, якая захоўвае іншы каштоўны рэсурс — інфармацыю, мне здаецца таксама цалкам прывабнай ідэяй. Над ёй трэба працаваць».

Што да інтэграцыі з ЕС, то палітык мяркуе, што трэба ацэньваць плюсы і мінусы.

«Тое, што мы бачым, нават сітуацыю ва Украіне, там інтэграцыя досыць такая ўмоўная, дакладна не такая, якая была з краінамі, раней якія ўступілі ў ЕС: з Польшчай, Літвой і астатнімі. Трэба глядзець. Беларусь — гэта памежная гісторыя, мы ўсё жыццё знаходзіліся паміж двума інтарэсамі, усё жыццё неяк знаходзілі варыянты кампрамісу. Спадзяюся, што і цяпер гэтую пазіцыю будзем умацоўваць».

Дарэчы, сёння Віктар Бабарыка анансаваў першы выезд у рэгіёны. Ён збіраецца наведаць Гомель.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930