Знайсці
03.06.2020 / 09:3017РусŁacБел

Такаеў: Казахстан далучацца да «саюзнай дзяржавы» не будзе. А рускіх у краіне не ўшчамляюць

Фота прэс-служба прэзідэнта Казахстана

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў абвергнуў ідэю далучэння яго краіны да так званай «саюзнай дзяржавы». Пра гэта ён сказаў у інтэрвію kp.ru.

«Казахстан актыўна супрацоўнічае з Расіяй і Беларуссю як у двухбаковым фармаце, так і ў рамках інтэграцыйных аб’яднанняў — ЕАЭС, АДКБ, СНД. У нас няма планаў далучэння да саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі. Прыярытэтны напрамак — далейшае развіццё інтэграцыі ў рамках згаданых арганізацый», — адзначыў Касым-Жымарт Такаеў.

Ён выказаў надзею, што да 2025 года ў Еўразійскім эканамічным саюзе будуць сфармаваны агульныя энергетычны і фінансавы рынкі. Але пакуль што нават на самым высокім узроўні ў рамках гэтага аб’яднання здараюцца вострыя дыскусіі.

Таксама Такаеў сказаў, што ў Казахстане няма паняцця «нацыянальная меншасць». Ён адзначыў, што больш за 3,5 мільёна рускіх (18% ад усяго насельніцтва), якія пражываюць у краіне, з'яўляюцца неад'емнай часткай «нашага народа, яны карыстаюцца ўсімі правамі».

Ён дадаў, што ўклад рускіх у станаўленне і развіццё Казахстана вялізны і не падлягае забыццю. На словы журналіста аб тым, што мясцовыя жыхары адзначаюць тэндэнцыі перайменавання рускіх назваў населеных пунктаў, Такаеў заўважыў, што павальнага перайменавання няма, вяртаюцца спрадвечныя тапаграфічныя назвы. «Улада не ставіць перад сабой мэту цалкам прыбраць рускія назвы», — выказаўся Такаеў, дадаўшы, што кожнаму перайменаванні папярэднічае гістарычнае абгрунтаванне пры ўліку думкі грамадзян.

У той жа час прэзідэнт Казахстана не пагадзіўся са сцвярджэннем пра дыскрымінацыю ў дачыненні жадаючых паступіць на дзяржслужбу. Такаеў падкрэсліў, што прадстаўнікі славянскіх і іншых этнасаў прадстаўлены ва ўрадавых установах, парламенце і мясцовых органах улады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930