Знайсці
03.06.2020 / 08:46РусŁacБел

Каранавірусам у Аршанскім раёне ахоплены 33 населеныя пункты

На сур'ёзнае становішча з эпідэміялагічнай сітуацыяй у Аршанскім раёне звярнулі ўвагу «Народныя навіны Віцебска».

Прычым інфармацыя была апублікаваная праз больш за месяц маўчання — там акрамя Оршы і Барані выпадкі інфікавання рэгіструюцца яшчэ ў 31 населеным пункце.

Апошні раз мясцовы ЦГЭ апублікаваў статыстыку па захворванні COVID-19 22 красавіка, тады ў раёне было 82 выпадкі заражэння, 5 выздаравелых і 3 смяротныя вынікі. Цяпер, як распавёў «Аршанскай газеце» галоўны санітарны доктар Аршанскага раёна Сяргей Белы, толькі выздаравелых пацыентаў налічваецца больш за 320. Колькі людзей заразілася каранавірусам і колькі хворых памерла, выданне замоўчвае. Штодня тут на каранавірусную інфекцыю абследуецца каля 200 чалавек.

— За мінулы месяц у Аршанскім раёне назіралася павелічэнне колькасці выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. У цяперашні час захворванне мае хвалепадобную дынаміку, пры гэтым наступная хваля ніжэйшая за папярэднюю, — адзначае спадар Белы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера