Знайсці
03.06.2020 / 08:326РусŁacБел

Жанчына з-пад Жлобіна стварыла фэйкавыя старонкі ў сацсетках і выцягвала грошы ў мужчын

Імкненне да «лёгкіх грошай» давяло 41-гадовую жыхарку Жлобінскага раёна да крымінальнага артыкула за буйное махлярства, піша mvd.gov.by.

На працягу некалькіх гадоў жанчына падманвала двух мужчын, атрымліваючы ад іх грошы на вырашэнне выдуманых жыццёвых праблем. Для аднаго з пацярпелых афіцыйная сума шкоды склала амаль 7 тысяч рублёў. Праўда, 39-гадовы жыхар Светлагорска запэўнівае, што пералічыў віртуальнай суразмоўніцы значна больш.

Яшчэ адной ахвярай перапіскі на сайце знаёмстваў стаў жыхар Мінскага раёна.

— У сацыяльнай сетцы і на сайце знаёмстваў падазраваная стварыла псеўдааккаўнты маладой дзяўчыны з Светлагорска, адкрытай да зносін з процілеглым полам. Для большай прывабнасці жанчына аздобіла анкету фатаграфіямі прыгожай незнаёмкі з інтэрнэту. У пачатку зносін пацярпелы са Светлагорска добраахвотна пераводзіў ёй грошы — на прадукты харчавання альбо на аплату мабільнай сувязі. Падман пачаўся, калі ў адной з размоў жанчына папрасіла аказаць фінансавую дапамогу ў лячэнні цяжкай хваробы, распавялі ў Жлобінскім РАУС.

Спачатку яна наракала на хрыплы голас і выказала здагадку, што ў яе рак горла. Мужчына пагадзіўся аплаціць спачатку дыягностыку, а затым і лячэнне, пералічыўшы патрэбныя сумы на карту падазраванай. Шматлікія пераводы вар'іраваліся ад 10 да 900 рублёў.

Пасля фігурантка папрасіла ў яго грошы нібыта на афармленне спадчыны ў выглядзе кватэры і дома. Нерухомасць планавалася прадаць, а частку выручкі выкарыстоўваць на пагашэнне даўгоў. Пазыкадавец зноў паверыў.

Цягам 2016-2019 жанчына выдумала шмат розных нагодаў для вымантачвання грошай, у тым ліку аплата камунальных паслуг і купля прадуктаў харчавання, а потым перастала выходзіць на сувязь. Высветлілася, што аналагічную схему яна ажыццявіла раней з 23-гадовым жыхаром Мінскага раёна. Пры гэтым ні з адным з пацярпелых яна ні разу не сустрэлася — камунікавала па тэлефоне і ў сеціве.

Усе грошы падазраваная выдаткавала на сябе і сваіх дзяцей.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930