Знайсці
02.06.2020 / 11:3818РусŁacБел

У Кіраўскім раёне ўвялі абавязковы масачны рэжым

Фота Надзеі Бужан

У Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці ўводзіцца масачны рэжым. Цяпер у розных установах і крамах абслугоўваць людзей без масак забаронена, забаронена таксама знаходзіцца без маскі на працы. Адпаведнае распараджэнне выдаў Кіраўскі райвыканкам 29 мая, апублікавалі яго 1 чэрвеня.

Цяпер маскі тым, хто носіць іх на працягу працоўнага часу, неабходна мяняць кожныя тры гадзіны. Прадаўцоў і касіраў абавязалі забяспечыць шчыткамі ці празрыстымі экранамі.

Таксама ў крамах, кафэ, банках, аптэках, на пошце і іншых аб'ектах ўводзяцца абмежаванні па колькасці людзей — з разліку 10 квадратных метраў на чалавека.

Аб'екты грамадскага харчавання будуць працаваць да 22:00, адмяняецца выязны і вулічны гандаль, забаронена гандляваць на рынках людзям, што прыязджаюць з іншых раёнаў.

Ёсць некалькі забарон адносна дзіцячых садкоў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930