Знайсці
02.06.2020 / 11:2518РусŁacБел

Лукашэнка: Асобныя людзі «забыліся», што ў краіне цяпер працуюць над мільярднымі праектамі, звязанымі з высокімі тэхналогіямі

Аляксандр Лукашэнка правёў сёння нараду, на якой абмяркоўвалася рэалізацыя праекта па арганізацыі высокатэхналагічнай аграпрамысловай вытворчасці поўнага цыклу на 2016-2032 гады, перадае БелТА.

«Гэта наша першае такое прадпрыемства ў гэтай галіне. І яно будзе засяроджана на высокаэфектыўным кармленні жывёл, у выніку чаго атрымаем каласальны эфект у жывёлагадоўлі і сумежных галінах. Гэта прадпрыемства, якое мы будуем пад Мінскам, падобна да атамнай станцыі, першы блок якой запускаем у найбліжэйшы час, падобна да стварэння ў Беларусі высокадакладнай зброі, касмічных праектаў, якія мы ажыццявілі і [над якімі] працягваем працаваць. Гэта звязана з высокімі тэхналогіямі, гэта будучыня. Дадайце да гэтага яшчэ IT-парк і лічбавізацыю нашай краіны, не толькі эканомікі. Гэта будучыня нашай дзяржавы, як і любой іншай», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, асобныя людзі адмыслова «забыліся», што ў краіне цяпер працуюць над каласальнымі, мільярднымі праектамі, звязанымі з высокімі тэхналогіямі. «Гэта праекты, якія дазволяць зазірнуць у будучыню. Можа быць, камусьці хацелася, каб гэта было больш маштабна, шырэй. Але трэба разумець, што гэта вялікія грошы. Гэтае прадпрыемства не новае ў свеце, але, натуральна, не кожная краіна можа сабе дазволіць такое. У садружнасці з КНР, па дамоўленасці з Сі Цзіньпінам мы ажыццяўляем гэты праект. Як я разумею, на працягу гэтага і наступнага года мы здольныя асвоіць і запусціць гэтую вытворчасць», — адзначыў ён.

Арганізацыяй высокатэхналагічнай аграпрамысловай вытворчасці поўнага цыклу займаецца Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя (БНБК). Будаўніцтва па праекце пачалося летам 2018 года ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. У якасці генпадрадчыка і акцыянера выступае кітайская карпарацыя CITIC Group. Плануецца пабудаваць комплекс з 14 заводаў з паэтапным увядзеннем у строй. Тут будзе арганізавана глыбокая перапрацоўка збожжа па сучасных метадах біятэхналогіі з атрыманнем незаменных амінакіслот (лізін, трыптафан, трэаніну) для вытворчасці высокапрадукцыйных, высокатэхналагічных, збалансаваных кармоў і кармавых дабавак. Прадукцыю мяркуецца як выкарыстоўваць для ўласнай вытворчасці, так і пастаўляць на рынкі Расіі, Украіны, краін ЕС, Кітая.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930