Знайсці
02.06.2020 / 09:5411РусŁacБел

Трамп вырашыў мабілізаваць вайскоўцаў для спынення беспарадкаў у ЗША

Таймс-Сквер, фота NY Post

Урад ЗША гатова задзейнічаць узброеныя сілы ў мэтах стабілізацыі сітуацыі ў тых частках краіны, дзе за апошнія некалькі дзён адбыліся буйныя беспарадкі. Пра гэта, знаходзячыся ў Ружавым садзе Белага дома і звяртаючыся да грамадзян, заявіў амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп, перадае Reuters.

«Сёння я рашуча рэкамендаваў кожнаму губернатару разгарнуць [у яго штаце] нацыянальную гвардыю ў дастатковым ліку, каб мы дамінавалі на вуліцах», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, мэры гарадоў і губернатары абавязаны забяспечыць пераважную прысутнасць сілавікоў да таго часу, пакуль не спыняцца беспарадкі. «Калі горад ці штат адмаўляецца прадпрымаць дзеянні, неабходныя для абароны жыцця і ўласнасці іх жыхароў, то я развярну Узброеныя сілы ЗША і хутка вырашу праблему», — заявіў прэзідэнт.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930