Знайсці
01.06.2020 / 15:5924РусŁacБел

Сусветны банк дае Беларусі €90 мільёнаў. У тым ліку і на інфармаванне людзей пра каранавірус

Уладзімір Каранік, фота Надзеі Бужан

Сусветны банк выдзеліў Беларусі на барацьбу з каранавіруснай інфекцыяй 90 млн еўра. Дакументы бакі падпісалі анлайн, паведамляе Мінздароўя.

Ад беларускага боку подпіс у дакументах паставіў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік. Сродкі пойдуць на абсталяванне для рэанімацыйных аддзяленняў, закупку сродкаў абароны і інфармаванне беларускіх грамадзян, растлумачылі ў прэс-службе ведамства.

Пікантнасць сітуацыі ў тым, што Беларусь ці не адзіная краіна ў Еўропе, дзе Мінздароўя адмовілася ад брыфінгаў, дзе б інфармавала журналістаў пра сітуацыю з каранавірусам

Апошні раз брыфінг у Міністэрстве адбыўся 24 красавіка (у маі не было ўвогуле). Тады намесніца міністра Алена Богдан зачытала падрыхтаваную інфармацыю і адмовілася адказваць на пытанні карэспандэнтаў.

Апошняя прэс-канферэнцыя з удзелам міністра Уладзіміра Караніка адбылася 17 красавіка.

Што праўда, штодня Мінздароўя паведамляе звесткі пра хворых на каранавірус, але таксама ўжо больш за месяц не паведамляе звесткі па рэгіёнах.

У той жа Літве і Эстоніі даюцца падрабязныя звесткі па кожным раёне, улічваючы нават узроставую катэгорыю.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930