Знайсці
01.06.2020 / 15:335РусŁacБел

«Выйшаў з палаты і страціў прытомнасць». У віцебскай інфекцыёнцы памёр 62-гадовы доктар універсітэцкай клінікі

62-гадовы Уладзімір Куніцкі быў загадчыкам кафедры оталарынгалогіі Віцебскага дзяржаўнага медуніверсітэта і працаваў лорам у клініцы пры ўніверсітэце. Ён памер у нядзелю, 31 мая.

Фота з сайта vsmu.by.

«20 мая ў яго быў дзень народзінаў, мы нармальна з ім размаўлялі. А праз некалькі дзён жонка яго паведаміла, што ён у бальніцы. Ён дрэнна сябе адчуваў, прымаў кісларод. Слабы быў. Учора выйшаў з палаты, страціў прытомнасць і памёр», — расказвае Яўген, брат Уладзіміра.

Доктар ляжаў у Віцебскай гарадской інфекцыйнай бальніцы. Па словах брата, хварэў на каранавірус. Цяпер у той жа бальніцы знаходзіцца жонка Уладзіміра, таксама доктар — рэнтгенолаг.

Ва ўніверсітэт на працу мужчына апошнім часам не хадзіў, працаваў з дома — з пачатку красавіка ВДМУ перавялі на дыстанцыйнае навучанне.

На кафедры Уладзімір працаваў з 1985 года, быў кандыдатам медыцынскіх навук. Правёў больш за 4500 аперацый. У 2015-м атрымаў грант прэзідэнта у галіне аховы здароўя. 

«У аўторак у гадзіну дня падвязуць да ўніверсітэта развітацца, на адлегласці 10 метраў, а ў дзве гадзіны — на могілкі. Пахаваюць там, дзе нашы тата з маці ляжаць», — уздыхае брат Яўген.

НЛ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера