Знайсці
01.06.2020 / 14:027РусŁacБел

Адвакат Сяргей Зікрацкі абяцаў бясплатна дапамагаць рэпрэсаваным падчас выбарчай кампаніі 

Сяргей Зікрацкі, фота БАЖ

Адвакат Сяргей Зікрацкі гатовы бясплатна падтрымаць юрыдычна ў пэрыяд выбараў. Пра гэта ён напісаў у фэйсбуку, адрэагаваўшы на Дэкларацыю за сумленныя выбары ўдзельніка выбарчай кампаніі Віктара Бабарыкі.

Бабарыка паабяцаў юрыдычную і фінансавую падтрымку тым, каго звольняць ці на каго будуць ціснуць.

«Цалкам падтрымаю яго ў гэтым пачынанні. Можна па-рознаму ставіцца да розных прэтэндэнтаў, можна па-рознаму ставіцца нават да пытання ўдзелу ці байкатавання выбараў. Але ў любым выпадку ставіць свой подпіс за аднаго прэтэндэнта, некалькіх або наогул не ставіць подпісу, ісці на выбары ці не, галасаваць за аднаго кандыдата або іншага — гэта толькі наш выбар. І ніхто не мае права пазбавіць такога выбару», — адзначыў Сяргей Зікрацкі.

У сувязі з гэтым ён гатовы аказваць юрыдычную дапамогу ў пытаннях, звязаных з выбарчай кампаніяй.

— Калі прымушаюць падпісвацца за аднаго з прэтэндэнтаў,

— калі ціснуць, каб сталі членам выбарчай камісіі,

— калі лічыце, што правы парушаныя за (не)удзел у выбарчым працэсе,

— калі хочаце абскардзіць дзеянні/бяздзейнасць падчас выбарчай кампаніі,

— калі патрэбна кансультацыя ў выбарчым заканадаўстве.

Сёння сумленныя і справядлівыя выбары залежаць ад кожнага з нас, падсумоўвае Зікрацкі.

Закон аб адвакатуры не адносіць падобнага роду кансультацыі да выпадкаў, калі юрыдычная дапамога аказваецца бясплатна. У сувязі з гэтым падрыхтоўка заявы, скаргі, прадстаўленне ў судзе або дзяржаўных органах будзе каштаваць 1 рубель.

Тэрмін дзеяння акцыі — ад 1 чэрвеня да 31 жніўня.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера