Знайсці
01.06.2020 / 11:374РусŁacБел

Мужчына разграміў выставачны павільён касманаўтыкі на аэрадроме «Баравая»

У ноч з 29 на 30 мая мужчына разграміў Музейны павільён касманаўтыкі, які размешчаны ў Мінскім аэраклубе ДТСААФ на Баравой. Падрабязнасці TUT.BY паведаміў начальнік штаба аэраклуба ДТСААФ Мікалай Цімашэнка.

Павільён касманаўтыкі быў адкрыты ў музеі авіяцыйнай тэхнікі Цэнтральнага аэраклуба ДТСААФ у 2016 годзе. Зараз музей рыхтуецца да пераезду, аднак па-ранейшаму прымае наведвальнікаў.

Па словах Цімашэнкі, у інцыдэнце, які адбыўся ў ноч з пятніцы на суботу, ніхто не пацярпеў, акрамя самога нападніка: мяркуючы па невялікіх слядах крыві, ён параніўся падчас разгрому экспазіцыі павільёна касманаўтыкі.

Мужчыну ўжо знайшлі, вядзецца следства. Сама экспазіцыя сур'ёзна не пацярпела, экспанаты не пашкоджаныя.

Фота Юрыя Пятрова

— Я думаю, што там усё, што было пашкоджана, яно аднаўляецца. Дапусцім, шкляная тумбачка — аднаўляецца; дзверы выбітыя — аднаўляецца. Экспанаты, у прынцыпе, не пацярпелі. Нічога сур'ёзнага, — распавёў начальнік штаба аэраклуба ДТСААФ.

Затрыманы мужчына, па словах Мікалая Цімашэнкі, прызнае сваю віну і гатовы кампенсаваць рамонт і аднаўленне экспазіцыі.

— Пра тое, чаму гэта зрабіў, ён кажа: «Я не памятаю». Самае галоўнае, што ён не адмаўляецца. Сказаў, што ўсё адновіць, абяцаў усё зрабіць на працягу двух тыдняў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера