Знайсці
01.06.2020 / 11:168РусŁacБел

Сіноптыкі расказалі пра надвор'е на тыдзень. І гэта лета?

Фота Надзеі Бужан

У аўторак, 2 чэрвеня, дажджы, месцамі моцныя. Вецер паўночны, паўночна-заходні, парывісты, у асобных раёнах моцны парывісты. Ноччу +5..+10°С, максімальная — днём +10..+16°С.

У сераду часам дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Ноччу +4..+9°С, максімальная — днём +11..+18°С.

У чацвер, 4 чэрвеня, кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Ноччу +4..+10°С, максімальная — днём +13..+18°С, месцамі да +20°С

Пацяплее ў канцы тыдня. Будзе да +20, месцамі пры працяглых праясненнях да +22-25. Днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткія летнія дажджы, у дзённыя гадзіны з навальніцамі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера