Знайсці
01.06.2020 / 10:092РусŁacБел

Памёр мастак, які абгарнуў тканінай увесь Рэйхстаг

У Нью-Ёрку памёр амерыканскі мастак-канцэптуаліст балгарскага паходжання Хрыста Явашаў. Яму было 84 гады, піша «Дождь».

Хрыста Явашаў разам са сваёй жонкай Жаннай-Клод дэ Гіе-бон атрымалі вядомасць праектамі па ўпакоўцы прастор — ад звычайных прадметаў да будынкаў і помнікаў. У 1995 годзе яны абгарнулі серабрыстай тканінай будынак Рэйхстага ў Берліне.

flickr.com

Сярод іншых іх інсталяцый: «Бягучы тын. Каліфорнія», «Абгорнуты Пон-Нава. Парыж», «Брама ў Цэнтральным парку Нью-Ёрка», «Акружаныя выспы» ў Фларыдзе, «Даліна Каларада» і іншыя. Акрамя таго, Явашаў планаваў абгарнуць у плёнку Трыумфальную арку ў Парыжы. На афіцыйным сайце мастакоў гаворыцца, што гэты праект усё яшчэ плануецца ажыццявіць восенню 2021 года.

Хрыста Явашаў нарадзіўся ў 1935 годзе ў Балгарыі, ён вучыўся ў Сафійскай Акадэміі мастацтваў. Са сваёй будучай жонкай пазнаёміўся ў Парыжы. З 1964 года Явашаў жыў у Нью-Ёрку.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031