Знайсці
01.06.2020 / 08:151РусŁacБел

На Сонцы адбылася наймагутнейшая за тры гады ўспышка

Арбітальная абсерваторыя SDO зафіксавала найбольшую за апошнія тры гады ўспышку на паверхні Сонца, якая паказвае на завяршэнне анамальна доўгага і спакойнага перыяду сонечнай «спячкі». Пра гэта tass.ru распавёў галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі рэнтгенаўскай астраноміі сонца ФІАН Сяргей Багачоў.

«Новы сонечны цыкл пачаўся, і ён цалкам вызначыць фізіку нашай зоркі на найбліжэйшыя адзінаццаць гадоў. Сэрца нашага свяціла па-ранейшаму б'ецца ў рытме, які ўсталяваны з назіранняў Сонца на працягу апошніх 400 гадоў», — распавёў навуковец.

Астраномам даўно вядома, што на Сонцы перыядычна адбываюцца ўспышкі, у часе якіх свяціла рэзка вылучае вялікую колькасць энергіі ў выглядзе хваль бачнага святла, цеплавога і рэнтгенаўскага выпраменьвання. Магутныя падзеі такога роду могуць парушаць працу спадарожнікаў на арбіце і перашкаджаць сістэмам радыёсувязі на зямлі, а таксама пагражаць здароўю касманаўтаў.

Звычайна ўзровень успышкавай актыўнасці на Сонцы вагаецца з перыядычнасцю прыкладна ў 11 гадоў. Некалькі гадоў таму навукоўцы сталі баяцца, што гэтая заканамернасць пачала парушацца за перадапошні і бягучы цыклы сонечнай актыўнасці, для якіх было характэрна меней плям і ўспышак. Многія тэарэтыкі мяркуюць, што падобныя анамаліі кажуць аб фундаментальных зменах у працы сонечных нетраў.

Сонца запала ў падобную анамальна доўгую «спячку» ў канцы верасня 2017 года — пасля таго як на яго паверхні адбылася рэкордная ўспышка класа Х9.3. Гэта самая магутная падзея такога роду за апошнія 15 гадоў. 

«Спячка» працягвалася да раніцы пятніцы, калі інструменты касмічнай абсерваторыі SDO і іншых сонечных тэлескопаў зафіксавалі выбліск класа M, якая толькі на адну прыступку слабейшы за падзеі класа X. Па словах астрафізіка, гэта стала нечаканасцю, бо перад падобнымі ўспышкамі звычайна адбываюцца больш слабыя праявы сонечнай актыўнасці, успышкі класа C.

«За ўвесь бягучы год не было зарэгістравана ніводнай успышкі класа C. Больш за тое, выбліскаў класа C не назіралася з мая 2019 года. Застаецца разабрацца, ці азначае гэта, што рост выбліскавай актыўнасці ва ўсім маючым адбыцца цыкле будзе гэтак жа бурным, ці гэта з'яўляецца толькі выпадковасцю», — адзначыў даследчык.

У навукоўцаў ёсць дзве тэорыі. З аднаго боку, вопыт назіранняў за мінулымі цыкламі актыўнасці Сонца кажа аб тым, што з-за такога рэзкага абуджэння свяціла наступныя ўспышкі будуць магутнейшымі і часцейшымі. З іншага боку, доўгі «штыль» на Сонцы і невялікі лік слабых выбліскаў падчас гэтага перыяду можа сапраўды паказваць на тое, што свяціла рухаецца да стогадовага ці нават тысячагадовага мінімуму актыўнасці. У такім разе пачатак цыклу з магутнай успышкі будзе простай выпадковасцю. Наступныя назірання за Сонцам дадуць адказ на гэтае пытанне.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера