Знайсці
31.05.2020 / 23:046РусŁacБел

У Сухараве гадзінная чарга, каб падпісацца за Ціханоўскую, стаяла цэлы вечар ФОТА

Каля гандлёвага цэнтра «Максімус» у мінскім Сухараве цэлы вечар трымалася чарга з 40-60 чалавек, ахвотных паставіць подпіс за Святлану Ціханоўскую. Каб дабыць сваёй чаргі, ім даводзілася чакаць амаль гадзіну.

Паводле назіранняў карэспандэнта «Нашай Нівы», прыкладна палова з людзей, якія стаялі да Ціханоўскай, у працэсе чакання падпісваліся таксама за вылучэнне кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы, стэнды якіх стаялі побач без істотных чэргаў. 

Каля недалёкага метро «Каменная Горка» ў гэты час збіралі подпісы за Віктара Бабарыку (сем зборшчыкаў) і Валерыя Цапкалу (чатыры зборшчыкі). Да іх увесь час падыходзілі людзі.

Па стане на 20.00 збор подпісаў за Ціханоўскую каля «Каменнай Горкі» не ажыццяўляўся, хоць і быў анансаваны напярэдадні.

Нагадаем, што сёння з вялікім ажыятажам прайшоў пікет па зборы подпісаў за альтэрнатыўных кандыдатаў на Камароўцы. Чэргі, каб падпісацца, расцягваліся на кіламетр — праз плошчу Якуба Коласа да вуліцы Кульман.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера