Знайсці
31.05.2020 / 19:1959РусŁacБел

Віктар Бабарыка прэзентаваў Дэкларацыю аб сумленных выбарах

Дэкларацыя змешчаная на сайце прэтэндэнта ў прэзідэнты. Віктар Бабарыка просіць іншых прэтэндэнтаў далучыцца да яе.

Тэкст дэкларацыі гучыць так:

«Я, грамадзянін Рэспублікі Беларусь. І я сапраўды маю права абіраць і быць абраным.

І паводле Канстытуцыі, і паводле сумлення.

Сцвярджаць, што я за кагосьці прагаласую ці не прагаласую, маю права толькі я. Я не хачу, каб у дачыненні да майго магчымага выбару рабіліся заявы, якія дыскрымінуюць людзей па гендэрнай, нацыянальнай або прафесійнай прыкмеце.

Я хачу і маю права на сумленныя выбары, свабодныя ад непрыстойных і правакацыйных паводзінаў.

Я магу і павінен зрабіць усё, каб забяспечыць сваё права на выбар. Я не хачу, каб мяне прымушалі галасаваць ці ставіць за кагосьці подпіс. Не хачу чуць абраз або пагроз у бок прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта і не хачу бачыць рэалізацыю гэтых пагроз, асабліва з дапамогай праваахоўных органаў. Я не хачу чуць галаслоўных абвінавачванняў прэтэндэнтаў у злачынствах або парушэннях: калі гэта праўда, я хачу, каб усе вядомыя факты аб правапарушэннях неадкладна перадаваліся ў праваахоўныя органы для распачынання крымінальных спраў або адмовы ў рэгістрацыі кандыдата ў прэзідэнты.

Я ведаю, што мой абавязак перад грамадствам — паведамляць аб парушэннях правоў на сумленны выбар.

Я разумею сваю адказнасць і не дапушчу несумленных выбараў і незаконных паводзінаў ні ў дачыненні да сябе, ні ў дачыненні да сваіх сяброў, родных і знаёмых.

Я ведаю, што абавязак грамадства і мой асабісты абавязак — падтрымаць кожнага прыстойнага грамадзяніна, які сказаў праўду і сутыкнуўся з пераследам.

Кожны мае права на бяспеку, і не павінен турбавацца за сваё жыццё або жыццё сваіх блізкіх пры рэалізацыі выбарчых правоў.

Што асабіста я магу і павінен зрабіць?

Паведаміць

- калі маё начальства прасіла мяне ў працоўны час пакінуць за кагосьці подпіс;

- аб любым факце прымусу (пагроза звальненнем, пазбаўленнем прэміі, дрэнная адзнака і г. д.) з мэтай паўплываць на мае выбарчыя правы;

- аб любым факце подкупу (прапанова прэміі, павышэння, месцы ў інтэрнаце і г. д.) з мэтай паўплываць на мае выбарчыя правы;

— аб выпадках скажэння дзяржаўнай статыстыкі, утойвання ад грамадства праўдзівых звестак аб сітуацыях, якія пагражаюць бяспецы, у тым ліку аб санітарнай сітуацыі.

 

Дапамагчы сваімі дзеяннямі і часам

— падтрымаць подпісам па маім выбары ўсіх асоб, якія вылучаюцца ў кандыдаты ў Прэзідэнты;

- выступіць валанцёрам, каб сваімі ведамі і досведамі дапамагчы тым кандыдатам, якім я хачу;

- пагадзіцца на вылучэнне ці падтрымаць вылучэнне ў сябры ўчастковых раённых выбарчых камісій самых паважаных людзей;

- удзельнічаць у сходах выбаршчыкаў, выказваць сваё меркаванне;

- пагадзіцца быць назіральнікам і пераканацца ў тым, што выбары сумленныя і законныя.

 

Дапамагчы сваімі рэсурсамі

— падтрымаць тых, каго будуць незаконна і несправядліва пераследаваць;

- падтрымаць тых грамадзян, якія ахвяруюць сваім часам і рэсурсамі для рэалізацыі майго права на сумленны выбар».

 

Віктар Бабарыка просіць усіх патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты выказаць сваю салідарнасць і далучыцца да агучаных прынцыпаў для арганізацыі сумленнай і свабоднай кампаніі.

Таксама ён просіць падтрымаць дэкларацыю ўсіх грамадзян Рэспублікі Беларусі, а асабліва — сябраў выбарчых камісій, супрацоўнікаў праваахоўных органаў, дзяржаўных службоўцаў.

«У панядзелак, 1 чэрвеня 2020 года, мы падаем заявы аб вядомых фактах парушэння заканадаўства ў сферы ўдзелу адміністрацыі ў зборы подпісаў, подкупу, прымусу выбаршчыкаў. Просім паведамляць пра ўсе такія факты! Як толькі мы атрымаем інфармацыю, мы дапоўнім свой зварот. Праўду казаць лёгка і прыемна — чым больш грамадзян раскажуць пра факты парушэння заканадаўства, тым чысцейшыя будуць выбары.

Мы заклікаем людзей, якіх прымушаюць ставіць подпісы, заяўляць пра правапарушэнні адкрыта. Калі вас звольняць або пазбавяць прэміі, мы будзем арганізоўваць юрыдычную, фінансавую і іншую падтрымку.

Намі будзе арганізаваная прамая тэлефонная лінія, прапанаваныя формы заяваў аб парушэннях, арганізавана дапамога ў падачы заяў. Калі каго-небудзь з вас будуць пераследаваць, мы звяжам вас з тымі, хто можа дапамагчы. Заклікаем дапамагаць адзін аднаму і не баяцца дзейнічаць законна», — гаворыцца ў звароце.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930